Свет

Ізраіль упершыню сур'ёзна разглядае магчымасць заключэння міру з Сірыяй і Ліванам

На Блізкім Усходзе могуць адбыцца важныя змены — Ізраіль упершыню сур'ёзна разглядае магчымасць заключэння міру з Сірыяй і Ліванам. Як паведамляецца, перамовы ўжо вядуцца пры падтрымцы ЗША, піша Bild.

Ізраільскія танкі ў сектары Газа. Фота: Ohad Zwigenberg / AP

Міністр замежных спраў Ізраіля Гідэон Саар падкрэсліў, што мір з гэтымі краінамі важны, але пры ўмове захавання бяспекі Ізраіля.

Калі гэтыя дамоўленасці будуць дасягнутыя, гэта стане гістарычным момантам, бо Сірыя і Ліван афіцыйна знаходзяцца ў стане вайны з Ізраілем з 1948 года — з моманту стварэння Ізраільскай дзяржавы.

У Сірыі пасля звяржэння рэжыму Башара Асада ў канцы 2024 года на змену яму прыйшоў Ахмед аль-Шараа. Праўда, у Ізраіля ёсць сумневы наконт яго ісламісцкага мінулага, таму ЦАХАЛ заняў буферную зону на мяжы з Сірыяй. Раней Сірыя мела цесныя сувязі з Іранам і Расіяй.

У Ліване раней дамінавала групоўка «Хезбала», якая падтрымлівалася Іранам і мела вялікі ракетны арсенал супраць Ізраіля. Аднак восенню 2024 года Ізраіль знішчыў кіраўніцтва гэтай арганізацыі і большую частку яе ўзбраенняў. Пасля гэтага «Хезбала» пачала страчваць уплыў і ўнутры краіны.

Такім чынам, аслабленне ўплыву Ірана на рэгіён, якое адбываецца пры ўдзеле ЗША і Ізраіля, адкрывае магчымасці для новых мірных дамоўленасцяў.

Сірыя ўжо выставіла ўмовы для мірных перамоў — сярод іх поўны вывад ізраільскіх войскаў з яе тэрыторыі і спыненне авіяўдараў.

Аднак галоўнай перашкодай застаецца вайна Ізраіля з групоўкай ХАМАС у сектары Газа. З-за вялікай колькасці ахвяр сярод мірнага насельніцтва Ізраіль сутыкаецца з міжнароднай крытыкай.

ХАМАС напаў на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года, і некаторыя аналітыкі лічаць, што мэтай гэтай атакі было якраз сарваць паляпшэнне ізраільска-арабскіх адносін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды3

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Гіганцкая змяюка напалохала людзей у Мазыры. Высветлілася, што яе выгульваў 12‑гадовы хлопчык2

Беларусам за мяжой прапануюць аформіць пашпарт РР і падзарабіць — мутная схема2

Пекла ў Еўропе: самы гарачы чэрвеньскі дзень у гісторыі ў Германіі і Вялікабрытаніі, адменены канцэрты, колькасць загінулых расце17

Бельгія і Егіпет выйшлі ў плэй-оф мундыяля

Сарвала дах? У Беларусі прадаюць кабрыялет Mercedes 1995 года амаль за $50 тысяч2

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»15

Зборная Каба-Вэрдэ выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету7

Што такое «альпійскі развод»? З'ява, пра якую лепш ведаць загадзя, каб застацца ў жывых у паходзе5

Хет-трык Дэмбеле дапамог Францыі разграміць Нарвегію2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды3

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць