Грамадства2121

Лукашэнка адмовіўся ад перамоваў з «тымі, хто разваліў краіну»

«Мы нікому не забараняем размаўляць, калі ласка. Але мне з імі няма пра што размаўляць». 

Аляксандр Лукашэнка не бачыць для сябе прычын, каб сесці за стол перагавораў з прадстаўнікамі апазіцыі. Аб гэтым ён заявіў, адказваючы на ​​пытанні журналістаў 22 жніўня.

«Цяпер хочуць сесці за стол перагавораў. Ідэальна, як яны разважаюць, было б з Лукашэнкам, — сказаў ён. — Я з кім павінен садзіцца за стол? З тымі, хто разваліў краіну? Добра, я гэта мог бы перасягнуць. Ну а якая карысць ад іх? Яны што, нам нечым дапамогуць — народу, дзяржаве? Яны нам не памочнікі. А па гразі хадзіць — можна брудам замазацца. Навошта гэта мне? Гэта мне не трэба».

«Мы нікому не забараняем размаўляць, калі ласка. Але мне з імі няма пра што гаварыць», — сказаў Лукашэнка.

Каментары21

  • anta
    22.08.2025
    Я таксама не разумею тую "апазыцыю", якая зьбіраецца размаўляць з Лукашэнкам. Навошта размаўляць з мерцьвяком? Лукашэнка дажывае апошнія дні на гэтай планеце, расплата за злачынствы ўсё бліжэй і бліжэй. А далей будзе горай - самыя страшныя закуточкі пекла на працяглы час і наступнае перараджэньне інвалідам ці прусаком.
  • Утрата иллюзий у розовых пони
    22.08.2025
    Ха- ха. Что и требовалось доказать фантазерам из офиса и их спонсорам. :)) или вы становитесь революционерами, либо ассимилируетесь в тамошних странах. Третьего не дано. Пример? Дочь А.И. Деникина оставалась русской по языку и культуре до конца моей жизни. Внучки Деникина даже не говорят по русски. Такова суровая действительность. Внучка Сталина а США не знает русского и в гробу видала Россию.
  • столькі тэм
    22.08.2025
    Як няма пра што? А пра гендарныя квоты? Пра дзікпікі Стрыжака? Пра лгбт парады? Пра фем-квір актывізм. Пра таксічных мужыкоў і патрыярхат? За захаванне супольнай расейскай мовы? Пра змаганне з белонациками? Пра нацызм у "Жыве Беларусь" і "Беларусь перадусім". Пра адсутнасць абортаў у Польшчы? Пра літвінізм у Літве? Пра трансгендараў? Пра пагрозу з боку фашыстаў/ультраправых.

    Столькі важных тэм назбіралася.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі15

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Самары гарыць НПЗ

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі15

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць