Свет33

ЗША зацвердзілі продаж Украіне 3 тысяч дальнабойных ракет ERAM

Як паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы, адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўхваліла продаж Украіне 3350 авіяцыйных ракет Extended Range Attack Munition (ERAM). Пастаўкі плануецца ажыццявіць цягам прыкладна шасці тыдняў.

ERAM — гэта авіяцыйная крылатая ракета класа «паветра—паверхня», прызначаная для паражэння наземных і марскіх цэляў. Яе радыус дзеяння складае ад 240 да 450 км, а модульная канструкцыя дазваляе адаптаваць зброю пад розныя задачы.

Паводле WSJ, пакет узбраенняў на 850 млн долараў, пераважна фінансаваны еўрапейскімі краінамі, быў адкладзены да завяршэння перамоваў Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным і Уладзімірам Зяленскім. Пры гэтым выкарыстанне ракет ERAM патрабуе дадатковага ўзгаднення з Пентагонам.

Афіцыйна ЗША пакуль не абвясцілі пра новыя пастаўкі гэтых ракет. Аднак адзначаецца, што іншыя ўзбраенні, закупленыя еўрапейскімі краінамі ў ЗША, могуць узмацніць абарону Украіны ў межах яе тэрыторыі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра сістэмы супрацьпаветранай абароны і рэактыўныя сістэмы залпавага агню GMLRS з дальнасцю да 145 км.

Каментары3

  • трамп зарабатывает из воздуха
    24.08.2025
    Простите, если, Минобороны США не дадут разрешения на их использование, то они будут лежат на складе !
    При таком подходе - зря потраченные деньги.
  • Квасъ
    24.08.2025
    Отлично! Ждем еще 3 тысячи одноногих и одноруких российских генералов.
  • Жвір
    24.08.2025
    Зьвярніце ўвагу, што гэта наступальная зброя.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць