Вайна22

Расійскія войскі ўпершыню зайшлі на тэрыторыю Днепрапятроўскай вобласці

Аналітычны праект DeepState паведаміў, што расійскія войскі нібыта акупавалі сёлы Запарожскае і Новае Георгіеўка ў Сінельнікаўскім раёне Днепрапятроўскай вобласці. Гэтыя звесткі былі апублікаваныя ў іхнім тэлеграм-канале.

Сёлы Запарожскае і Новагеоргіеўка на карце DeepState. Фота: DeepState

Прэс-сакратар аператыўна-стратэгічнай вайсковай групоўкі «Дняпро» Віктар Трэгубаў пацвердзіў выданню «Суспільне», што расіяне сапраўды спрабуюць замацавацца ў гэтым раёне, а ўкраінскія вайскоўцы змагаюцца за ўтрыманне пазіцый.

Аднак, паводле абноўленай інфармацыі ў тэлеграм-канале АСВГ «Дняпро», Сілы абароны Украіны спынілі прасоўванне расійскіх войскаў і працягваюць кантраляваць сяло Запарожскае. У Новай Георгіеўцы ідуць актыўныя баі, дзе ўкраінскія вайскоўцы, як паведамляецца, наносяць значныя страты ворагу.

Такім чынам, сцвярджэнні пра поўную акупацыю абодвух сёлаў не адпавядаюць рэчаіснасці, падкрэслілі ў групоўцы. Гэтыя звесткі таксама абверглі ў Генштабе.

Напярэдадні, 25 жніўня, Мінабароны Расіі ўжо заяўляла пра заняцце Запарожскага, але ва Украіне гэту інфармацыю абверглі.

Як падкрэсліў кіраўнік украінскага Цэнтра супрацьдзеяння дэзынфармацыі Андрэй Каваленка, баявыя дзеянні ідуць каля адміністрацыйнай мяжы Днепрапятроўскай вобласці і расійскія войскі нават выкарыстоўваюць FPV-дроны, але прарыву няма. Сілы абароны працягваюць трымаць пазіцыі ў «шэрай» зоне, не даючы ворагу замацавацца на іх.

Каментары2

  • Пау́днёвы
    26.08.2025
    Яны там ужо больш за месяц, па палітычных прычынах не адмалёу́валі мапу. Калі ёсць сумневы, паглядзіце мапу ад сярэдзіны жніу́ня на сустрэчы Трампа і Зяленскага у́ Белым доме дзе пазначаны захопленыя у́краінскія тэрыторыі і % ад тэрыторыі рэгіёна які захапіла Расея. Там бачна дзе па Днепрапятроу́ская вобласці ідзе лінія сутыкнення і якая частка ад яе агульнай плошчы
  • Глос з над Немна
    27.08.2025
    Пау́днёвы, а адкуль гэтая мара у "Красного"? Расейскiя партнеры даслалi? Альбо малявалi гэтую мару паводле тэлеграм- паведамленняу Z- карэспандэнтау?

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна4

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў11

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна4

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць