Свет

Францыя вяртае Мадагаскару чэрап мясцовага караля, якому адсеклі галаву 128 гадоў таму

Францыя прыняла рашэнне вярнуць Мадагаскару тры чалавечыя чэрапы з каланіяльнай эпохі. Паводле меркавання экспертаў, адзін з іх належаў малагасійскаму каралю Таэры, якому французскія вайскоўцы сцялі галаву ў XIX стагоддзі. У 1897 годзе чэрап караля вывезлі ў Францыю як ваенны трафей і размясцілі ў Парыжскім музеі прыродазнаўства разам са шматлікімі іншымі чалавечымі парэшткамі з вострава, паведамляе Euronews.

Фота: AP

Міністарка культуры Францыі Рашыда Даці адзначыла, што гэтыя чарапы трапілі ў нацыянальныя музейныя калекцыі ў абставінах, якія абражалі чалавечую годнасць і былі вынікам каланіяльнага гвалту. У сваю чаргу, міністарка культуры Мадагаскара Валаміранці Дона Мара назвала вяртанне чэрапаў вельмі важным крокам і сімвалам новага этапу супрацоўніцтва паміж краінамі. Адсутнасць гэтых рэліквій у краіне на працягу 128 гадоў стала, маўляў, адкрытай ранай для народа.

Аб’яднаны навуковы камітэт пацвердзіў, што чэрапы належаць народу сакалава, а адзін з іх з вялікай верагоднасцю быў чэрапам караля Таэры. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон з часу свайго абрання ў 2017 годзе прызнаваў некаторыя «перагіны» ў палітцыі Францыі ў Афрыцы і ў 2024 годзе падчас візіту на Мадагаскар казаў пра імкненне «папрасіць прабачэння» за кроў і трагедыю каланіяльнай эпохі.

Фота: x.com/AfricanHub_

Парэшткі будуць вернутыя на востраў і пахаваныя ў нядзелю.

У апошнія гады Францыя актыўна імкнецца разабрацца з каланіяльным мінулым, вяртаючы парэшткі і культурныя каштоўнасці, але дагэтуль гэта складаны працэс. У 2023 годзе быў прыняты закон, які спрашчае рэпатрыяцыю чалавечых парэшткаў, а таксама закон аб вяртанні мастацкіх твораў, украдзеных нацыстамі. Плануецца, што ў будучыні падобныя законы дапамогуць вяртаць і культурныя каштоўнасці, скрадзеныя ў каланіяльны перыяд.

Каментары

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Настаўніца рускай мовы з Ліды падрыхтавала ўжо 16 стобальнікаў на ЦЭ5

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

Расійскі аналаг Starlink страціў адзін са сваіх спадарожнікаў2

У Мінску з'явіцца шарбет са смакам напою «Сняжок»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць