Грамадства22

Вызвалілі гродзенскага журналіста Паўла Мажэйку

Стала вядома, што сярод вызваленых 11 верасня ёсць і гродзенскі журналіст і грамадскі дзеяч Павел Мажэйка

47-гадовы Павел Мажэйка пачынаў як журналіст гродзенскіх выданняў «Пагоня» і «День», супрацоўнічаў з БелаПАН, TVP, друкаваўся ў Польшчы і ЗША. Стажыраваўся ў Польшчы, ЗША і Чэхіі.

У 2002 годзе быў асуджаны на «хімію» за паклёп на прэзідэнта і адбыў пакаранне на лесапільні ў Жлобіне. Amnesty International прызнала яго вязнем сумлення.

Браў удзел у прэзідэнцкай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча як прэс-сакратар. З 2007 года працаваў на «Белсаце» як журналіст і выканаўчы дырэктар.

Адзін з заснавальнікаў кніжнай серыі «Гарадзенская бібліятэка», арганізоўваў гістарычныя канферэнцыі, «Гарадзенскія дыктоўкі» і культурную прастору «Цэнтр гарадскога жыцця» (лекцыі, выставы, курсы мовы, канцэрты, дапамога падчас пандэміі).

У 2022 годзе зноў затрыманы і прызнаны палітычным зняволеным, у 2023 годзе асуджаны на 6 гадоў калоніі.

Каментары2

  • .
    11.09.2025
    Віншую, Ірына
  • %
    11.09.2025
    Супер

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?5

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржпрэса выдаліла тэкст хамскага выступлення пасла Дапкюнаса ў АБСЕ14

Каля Кургана Славы адкрылі кавярню ў стылі эпохі застою ФОТЫ14

Лукашэнка назваў украінскія войскі на мяжы з Беларуссю «механізатарамі і даяркамі»25

Асноўнай рэакцыяй на Пуціна, Лаўрова, Пяскова ў расійскім тэлеграме стаў клоўн8

Толькі траціна тэлефонаў беларусаў могуць падтрымліваць тэхналогію 5G1

У Варшаве пацярпеў катастрофу лёгкаматорны самалёт

ВМС Украіны: Гаварыць пра адступленне расіян з Кінбурнскай касы пакуль зарана

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага45

Мерц заклікаў да спынення баявых дзеянняў ва Украіне7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?5

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць