Грамадства66

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў дэпартацыю часткі палітвязняў без пашпартоў

«Учора рэжым Лукашэнкі адправіў на мяжу 52-х вызваленых палітычных зняволеных. Ужо пасля размоў з першымі з іх, нам стала вядома, што перад дэпартацыяй у некаторых з іх адабралі пашпарты, а ў Мікалая Дзядка супрацоўнікі КДБ і зусім яго парвалі», — гаворыцца ў заяве Офіса Святланы Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская сустракала ўчора палітвязняў каля амерыканскага пасольства ў Вільні

«Паводле наяўнай інфармацыі, супрацоўнікі КДБ непасрэдна перад выездам канфіскавалі пашпарты, замест якіх ім выдалі толькі часовыя паперы фармату А4, якія не маюць прыкмет паўнавартаснага дакумента, які пацвярджае асобу.

Такая практыка рэжыму Лукашэнкі наўпрост супярэчыць міжнародным абавязанням Беларусі ў галіне правоў чалавека», — гаворыцца ў заяве Офіса.

«Людзей пазбавілі іх нацыянальных пашпартоў і гвалтоўна дэпартавалі. Гэта не толькі грубае прыніжэнне чалавечай годнасці, але і парушэнне базавых правоў чалавека і нормаў міжнароднага права. Беларусь, як краіна падпісала Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, абавязаная забяспечваць свабоду перамяшчэння і паважаць права на грамадзянства. Я разглядаю гэтую практыку як патэнцыйнае парушэнне, якое падпадае пад вызначэнне гвалтоўнага перамяшчэння насельніцтва, прадугледжанае Рымскім статутам. Гэта павінна атрымаць міжнародную прававую ацэнку», — кажа дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў.

Зараз Офіс Святланы Ціханоўскай удакладняе ўсе дэталі і мае намер прыцягнуць увагу міжнародных арганізацый да гэтага абуральнага парушэння.

Каментары6

  • Ёсік
    12.09.2025
    Уявіце сабе, колькі нянавісьці ў тых служак з КДБ, каб такое вырабляць з беларусамі. Чаму ірвеш пашпарт? Што ён зрабіў, што яны ўсе зрабілі, каб так зьдзеквацца з людзей? Яны пакутавалі ў гэтых калоніях, усялякае неадукаванае мусаўскае га.но жыцьця ім не давалі. Аб якой люстрацыі і спробе потым існаваць побач? Суд з выракам - СП. Толькі калі зьнішчым з коранем гэтую бальшавіцка-мусаўскую навалач, тады з'явіцца нейкая надзея на нармалёвае жыцьцё.
  • Когда рак свистнет?
    12.09.2025
    Язэп, когда?
  • Клаўс
    12.09.2025
    Ёсік, таму і кажу - пасля рэвалюцыі трба даць людзям выпусціць пар пару месяцаў. А пазней ўжо навесці парадак ;)

Цяпер чытаюць

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне6

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на беларускай мове вучыцца 1,6% школьнікаў — жахлівая статыстыка русіфікацыі45

Грамадскага актывіста Елісеева з Калінкавічаў асудзілі на 10 гадоў зняволення

Жыхары гомельскага дома, пацярпелага ад выбуху газу, атрымалі ключы ад адноўленых кватэр1

У Магілёве на святлафорах адключылі ўсе таймеры

Украіна зноў ударыла па расійскіх аэрадромах у Крыме2

Мінкульт пазбавіў статусу помніка архітэктуры згарэлую царкву ў Сцяпанках. Каб не аднаўляць?3

Выручка трох найбуйнейшых беларускіх ІТ-бізнэсаў у Літве ўпала ў 2025

Хто такі Анатоль Міхнавец, які стаў віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады16

Аўтазаводца з Міханавічаў кінулі за краты за палітычныя выказванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне6

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць