Грамадства99

«Кіберпартызаны» расказалі, як вылічваюць людзей па «справе Гаюна»

У Беларусі працягваюцца затрыманні па «справе Беларускага Гаюна». «Кіберпартызаны» атрымліваюць шмат пытанняў пра тое, як менавіта сілавікі выходзяць на людзей, якія дасылалі паведамленні ў бот гэтай маніторынгавай групы. Яны сабралі і абагульнілі інфармацыю пра метады выяўлення і адказалі на частыя пытанні.

Сілавікі выкарыстоўваюць комплексны падыход — не адзін метад, а спалучэнне розных прыёмаў.

Таму няма ніводнага спосабу, які гарантавана дапаможа захаваць ананімнасць, ёсць толькі такія, якія могуць у большай ці меншай ступені зменшыць верагоднасць вылічвання.

«Кіберпартызаны» раяць выдаляць акаўнт у Telegram, асабліва тым людзям, якія знаходзяцца ўнутры краіны і раней пісалі ў бот. Гэта робіцца, каб не пакідаць у прыладах лішніх «зачэпак». Аднак гэта выдаленне не дае стопрацэнтнай гарантыі: можна вылічваць людзей і па іншых крыніцах, уключна з данымі, атрыманымі з канфіскаванай тэхнікі або баз тыпу «Маяк», звязаных з вышкамі мабільнай сувязі.

У найбольшай групе рызыкі знаходзяцца людзі, якія:

  • Самі ў паведамленнях назвалі ідэнтыфікацыйныя звесткі пра сябе (імя, населены пункт, месца працы і г. д.);
  • Мелі неананімныя акаўнты ў Telegram (з сапраўднымі асабістымі звесткамі, фота ці адкрытым нумарам);
  • Выкарыстоўвалі ўнікальныя нікі, якія супадаюць з нікамі ў іншых сацсетках;
  • Калі калісьці акаўнт быў неананімным або яго ўладальнік быў у адкрытых чатах, адкуль бот па дэанону мог экспартаваць даныя;
  • Знайшліся праз сувязі з ужо затрыманымі — пры аглядзе прылад у затрыманых могуць знайсці ID іншых карыстальнікаў.

Калі чалавек не ўваходзіць у вышэйадзначаныя групы, то сілавікі пачынаюць выкарыстоўваць аналітыку з розных крыніц. Гэта залежыць ад таго, што і як чалавек паведамляў у бот: дату, месца, дадатковыя звесткі. Прынцыпы працы тут такія:

  • Аналіз частот і супадзенняў: калі чалавек паслаў паведамленні пра два даволі аддаленыя месцы ў розныя часы, то па базе вышак мабільнай сувязі («Маяк») можна звузіць кола абанентаў да невялікай выбаркі і часта да аднаго нумара;
  • Чым больш дакладныя і канкрэтныя былі пазначаныя месца і час — тым лягчэй зменшыць выбарку;
  • Наадварот, калі месцы вельмі шматлюдныя (напрыклад, цэнтры буйных гарадоў) або калі чалавек знаходзіўся пастаянна ў адным і тым жа людным раёне, вылучыць канкрэтнага абанента значна цяжэй;
  • Таксама правяраюць файлы: ці ёсць у фотаздымках/відэа метаданыя з каардынатамі або ці можна вызначыць месца па змесце кадра. Атрыманыя файлы могуць экспартаваць і аналізаваць.
  • Калі па часе і месцы можна супаставіць час здымкі, то праглядаюць відэакадры з вулічных камер — калі чалавек відавочна быў зафіксаваны, яго могуць пазнаць або прасачыць да дома/працы. Адзінага такога кадра можа быць дастаткова, калі бачны твар і далей можна прасунуцца па ланцужку кадраў.

«Кіберпартызаны» падкрэсліваюць, што ніхто не можа быць упэўненым, ці ёсць па іх «зачэпкі»: ці няма іх Telegram-ID у нейкай базе; ці не фіксавалі іх аўто або твар на камерах; колькі людзей было ў тым жа самым месцы ў патрэбны час. У выніку нават людзі, якія лічылі сябе надзейна абароненымі, могуць апынуцца ў зоне рызыкі ў залежнасці ад камбінацыі даных.

Каментары9

  • Андрусь
    18.09.2025
    Дык праблема ж не ў сілавіках і небяспечнасці тэлеграма.

    Праблема ў галавах людзей. Замест таго, каб працягваць шчыра казаць праўду як тое робіць Статкевіч, людзі хаваюцца і хаваюць твары. Выбіраюць слабую пасіўнасць замест Грамады.

    Дык тады гэта не Грамадзянская пазіцыя, а проста ўцяканне ад канфрантацыі. Калі канфрантацыі не будзе, то не будзе і сумеснага супраціву. Не будзе пераменаў.

    Вас і так пераважаюць аднаго за адным, як бы вы не хаваліся.

    Замест каб у твар смяяцца, пачалі баяцца ды хавацца. Дык хто вы ўсе?
  • тваіх парадаў прасілі, троль?
    18.09.2025
    Ох, разумнік, гэта дзясяткі тысячаў чалавек. Усе выехаць ня могуць
  • Ох
    18.09.2025
    тваіх парадаў прасілі, троль?, значит, всех посадят. Какие еще варианты у вас в голове - я без понятия.

Цяпер чытаюць

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе29

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

Пад начным ударам дронаў апынуліся тры буйныя нафтавыя аб’екты на поўдні Расіі1

Навукоўцы: першыя жывёлы на Зямлі былі вельмі дрэнныя ў сэксе8

Францыя перамагла Марока і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету. Мбапэ зноў не расчараваў6

Беларус паказаў, як змагаецца з каларадскімі жукамі пры дапамозе пыласоса ВІДЭА2

У ЗША памерла апошняя жанчына з «жалезным лёгкім»1

Усё больш еўрапейскіх белых буслоў харчуюцца на сметніках. Навукоўцы занепакоеныя

Лаўроў заявіў, што Расія будзе ваяваць да поўнай капітуляцыі Украіны21

Беларускі дальнабойшчык атрымаў візу для працы ў польскай фірме, а яна збанкрутавала. Яго асудзілі за незаконны ўезд у Польшчу1

У Мінску дагэтуль працуе сямейнае атэлье «Лявоніха», створанае яшчэ ў 1962 годзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе29

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць