Грамадства2222

Стала вядома, каму належыць вытанчанае французскае бістро ў Мінску. Вам не спадабаецца

Старшыня НАК Віктар Лукашэнка адкрыў вытанчанае французскае бістро ў Мінску. 

Фота з сацсетак

«Бюро» высветліла, што старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі падаўся ў рэстаратары.

Летась у снежні фірма «Лебядзіны парк», якая знаходзіцца ва ўласнасці ў Нацыянальнага алімпійскага камітэта на чале з Віктарам Лукашэнкам, зарэгістравала рэстаран Le Château 27. 

Акрамя Le Château 27, «Лебядзіны парк» мае ва ўласнасці яшчэ два пункты грамадскага харчавання блізу элітнага пасёлка Дразды: скандальны рэстаран «Лебядзіны» і кафэ Velmi на 50 пасадачных месцаў.

Апошняе размясцілася ў фізкультурна-спартовым комплексе «Алімпік арэна», які таксама падпарадкоўваецца НАК.

Колькі НАК на чале з Віктарам Лукашэнкам зарабляе на сваіх рэстаранах, журналісты не даведаюцца. Бухгалтарская справаздачнасць «Лебядзінага парку», як, уласна, і ўсяго бізнэсу, звязанага са старэйшым сынам Лукашэнкі, засакрэчаная як падатковая таямніца згодна з пастановай Савета міністраў №1149.

Сам Віктар Лукашэнка аднымі толькі рэстаранамі не абмяжоўваецца. Раней «Бюро» высветліла, што НАК на пару з «кашальком» Лукашэнкі, бізнэсоўцам Аляксандрам Зайцавым, запусціў сетку алкамаркетаў у Беларусі пад брэндам «Дуб зялёны». 

Каментары22

  • даведка
    07.10.2025
    Виктор Лукашенко открыл французское бистро, а подруга его семьи и бизнес-компаньон членов его семьи Людмила Неронская открыла на месте бывшего Мотовелозавода, разваленного другим членом его семьи (отец), свой рыбный магазин «Морские сезоны» по продаже продукции, которая у нас не плавает...
    https://web-analytics.online/378552
  • Бойкот.
    07.10.2025
    Бойкот.
  • Беларус
    07.10.2025
    І сапраўды "сенсацыя". Якая нечаканасьць. Ніколі ж такога не было і вось зноўку.

    Калі ўсё ж нарэшце ўцяміць той факт, што Краіна пад акупацыяй - будзе зразумела і тое, што на акупаванай тэрыторыі ў прынцыпе ня можа быць ані рэстарацыі, ані буйнога бізнэсу, якія не належаць хунце каменданта ці ейным набліжаным. Праўда, за шэсць гадоў пакуль таго не атрымалася: называць захопніка "афіцыйным Менскам" ды "беларускім бокам" усё ж вельмі лагічна і ня месьціць аніякіх супярэчнасьцяў.

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала22

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў заявіў, што Расія будзе ваяваць да поўнай капітуляцыі Украіны19

Беларускі дальнабойшчык атрымаў візу для працы ў польскай фірме, а яна збанкрутавала. Яго асудзілі за незаконны ўезд у Польшчу1

У Мінску дагэтуль працуе сямейнае атэлье «Лявоніха», створанае яшчэ ў 1962 годзе1

Стала вядома, па якіх правілах будуць масава працаўладкоўваць узбекаў у Беларусі21

У Вішнёвым пад Кіевам падчас расійскай атакі выбухнуў склад боепрыпасаў. Зяленскі паабяцаў пакараць вінаватых5

У ВКЛ «ненавідзелі рускіх больш, чым крымцаў». У Расіі чарговы раз адкарэктавалі падручнікі па гісторыі38

Сям'ю беларускага футбольнага арбітра напаткала нечаканая бяда: цяжкая хвароба маленькага сына

У Гомелі вадалаз выпадкова знайшоў у Сожы косткі мамантаў і бізонаў2

Вываз нафты з Персідскага заліва амаль спыніўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала22

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць