Свет55

Кітай атрымаў доступ да прамысловых сакрэтаў Германіі праз экспарт рэдказямельных металаў

Нямецкія кампаніі вымушаныя фактычна раскрываць Пекіну свае камерцыйныя сакрэты, каб атрымаць доступ да рэдказямельных элементаў з Кітая, без якіх немагчымая вытворчасць электронікі, аўтамабіляў, узбраення і іншых тэхналогій.

Рудня рэдказямельных металаў у Кітаі. Фота: Bert van Dijk / Getty Images

Цяпер, каб атрымаць ліцэнзію на ўвоз гэтых матэрыялаў, нямецкія кампаніі абавязаныя прадстаўляць Кітаю падрабязную і канфідэнцыяльную інфармацыю: схемы вытворчасці, фотаздымкі прадукцыі, спісы кліентаў, а таксама звесткі пра гадавыя аб’ёмы выпуску. Пра гэта піша выданне The Insider са спасылкай на Bloomberg.

Праблема ў тым, што Германія цалкам залежыць ад Кітая — каля 95% рэдказямельных элементаў яна атрымлівае менавіта адтуль. Таму фірмы вымушаныя падпарадкоўвацца новым патрабаванням, фактычна раскрываючы Пекіну свае камерцыйныя сакрэты.

Гэтыя звесткі дазваляюць Кітаю зразумець, якія галіны і прадпрыемствы ў Германіі найбольш уразлівыя, дзе існуюць «вузкія месцы» ў ланцужках паставак, і, пры неабходнасці, аказваць эканамічны ціск або нават паралізаваць вытворчасць.

Рэакцыя ўладаў і бізнэсу

Урад Германіі прызнае пагрозу, але, як адзначае Bloomberg, не мае рэальных інструментаў уплыву. Кампаніі таксама ўсведамляюць, што залежнасць ад Кітая небяспечная, але пошук альтэрнатыўных пастаўшчыкоў рэдказямельных элементаў будзе вельмі дарагім — спатрэбіцца перабудаваць ланцужкі паставак, лагістыку, кантракты, магчыма, нават змяніць тэхналогіі.

Таму бізнэс заяўляе: мы гатовыя дыверсіфікаваць пастаўкі, але толькі калі дзяржава кампенсуе нам гэтыя выдаткі. Улады ж у адказ кажуць, што гэта — адказнасць саміх кампаній.

«Залежнасць робіць нас уразлівымі для шантажу. Мы павінны дыверсіфікаваць гандлёвыя і сыравінныя ланцужкі», — заявіў Мерц.

Наступствы для прамысловасці

Тым часам малыя і сярэднія прадпрыемствы ўжо сутыкаюцца са спыненнем вытворчасці з-за затрымак з кітайскімі ліцэнзіямі. Буйнейшыя канцэрны пакуль атрымліваюць дазволы своечасова, але адмовіліся ад стварэння запасаў, асцерагаючыся абвінавачанняў з боку Кітая ў кантрабандзе.

Пекін падазрона ставіцца да тых, хто заказвае занадта шмат сыравіны: улады могуць вырашыць, што кампанія закупляе лішняе, каб перадаць гэтыя матэрыялы амерыканцам або выкарыстоўваць у ваенных мэтах. У такім выпадку ім могуць адмовіць у ліцэнзіі або пачаць праверку.

Афіцыйнае тлумачэнне Пекіна

Пекін сцвярджае, што новыя правілы неабходныя для «абароны міру», бо гэтыя матэрыялы могуць выкарыстоўвацца ў ваеннай сферы. Аднак на практыцы гэта — частка эканамічнага ціску на Захад, аналаг гандлёвых санкцый, якія ЗША раней прымянялі супраць Кітая, адзначае Bloomberg.

Паводле даных аналітыкаў, Кітай ужо збірае інфармацыю, якая дазваляе яму ацаніць уразлівасць абароннай прамысловасці краін НАТА.

Каментары5

  • Шпенглер
    25.10.2025
    Меў рацыю
  • еее
    25.10.2025
    ага, оказалось, в санкционную войну можно играть вдвоем... какая неожиданность! ;)
  • Апошні рабочы Фальцвагена - выключы святло
    25.10.2025
    Германія 21 ст. горшая за газетны стэрэатып Францыі 20 ст.
    Усе нацыянальныя інтарэсы гатовыя знішчыць, абы не было вайны. У выніку і вайна, і ганьба. Нацыя ў рэжыме todestrieb

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць