Свет33

Сустрэчу Трампа і Пуціна ў Будапешце адмянілі з-за мемарандума МЗС Расіі

ЗША адмянілі сустрэчу Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным у Будапешце пасля таго, як Расія накіравала Вашынгтону мемарандум, у якім утрымліваліся жорсткія патрабаванні да Украіны, а таксама пасля тэлефоннай размовы дзяржаўнага сакратара ЗША Марка Рубіа і кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова, піша Financial Times са спасылкай на крыніцы.

Jae C. Hong / AP

Гаворка ідзе пра дакумент, які МЗС Расіі накіраваў Вашынгтону праз некалькі дзён пасля апошняй тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа. Мемарандум утрымліваў патрабаванне ліквідаваць «каранныя прычыны» ўварвання ва Украіну, паведамілі тры крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Да гэтых прычын адносяцца тэрытарыяльныя ўступкі, рэзкае скарачэнне ўзброеных сіл Украіны і гарантыі таго, што яна ніколі не ўступіць у NATO.

Пасля гэтага адбылася тэлефонная размова паміж Лаўровым і Рубіа. Па яе выніках Рубіа паведаміў Трампу, што Масква не праяўляе гатоўнасці да перамоў, распавяла адна з крыніц, знаёмая з сітуацыяй.

Паводле іншай крыніцы, знаёмага з сітуацыяй, Трамп «не быў уражаны іх пазіцыяй».

Рашэнне адмяніць саміт у Будапешце стала кульмінацыяй чарговага павароту ў палітыцы Белага дома, калі Трамп адмовіўся ад ідэі паставіць ва Украіну ракеты вялікай далёкасці Tomahawk і, як здавалася, заняў больш выгадную для Пуціна пазіцыю.

Праўда, да гэтага часу афіцыйныя асобы ЗША ўжо пачалі адчуваць усё большыя сумненні адносна далейшай выніковасці перамоў з Расіяй, калі Масква не зменіць сваю пазіцыю. У прыватнасці, чыноўнікі Белага дома былі здзіўленыя непрымірымасцю Лаўрова, які падчас кароткай і лаканічнай сустрэчы з Рубіа ў Нью-Ёрку ў верасні рабіў бескампрамісныя заявы, ілжыва сцвярджаючы, што Украіна знаходзіцца пад уладай «нацыстаў».

«Лаўроў відавочна стаміўся і, відаць, лічыць, што ў яго ёсць справы важнейшыя, чым сустракацца або ўзаемадзейнічаць з Злучанымі Штатамі, чаго б ні хацеў прэзідэнт Пуцін», — паведаміла крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Трамп не адмовіўся канчаткова ад ідэі сустрэцца з расійскай дэлегацыяй, калі Крэмль будзе гатовы да прагрэсу ў перамовах аб міры, паведамляе FT са спасылкай на крыніцы.

Каментары3

  • Што не так з гэтым лапідарам?
    31.10.2025
    Дзіцячы садок нейкі. Лапідар, да расплюшчы ты вочы ўжо!
  • Кальян
    31.10.2025
    Што не так з гэтым лапідарам?, Хутка, ва усих кинатыятрах свету, глядзице новы блакбастяр "Лапидар з заплюшчэными вачами"
  • Дрэнная музыка
    31.10.2025
    Пуцін — скрыпач. Трамп — скрыпка.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло2

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

Астраномы ўпершыню знайшлі малекулу цукру ў пылавой хмары Млечнага Шляху2

Ямы, расколіны і выбоіны. У Гродне жыхары ўсё часцей скардзяцца на стан тратуараў1

Расія знішчае ўкраінскія АЗС. Як і да чаго гэта можа прывесці2

«У Магілёве спеўныя, а ў нас цвітучыя». У Бабруйску паказалі, як выглядае фантан у гарадскім парку

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club12

У Абу-Дабі будуюць «востраў здароўя» коштам 11 мільярдаў долараў1

Трамп расказаў, ці будзе падпісваць законапраект супраць Расіі, прыняцця якога дабіваўся Ліндсі Грэм3

Крысціна Ціманоўская расказала пра Недасекава, які не можа на яе забыцца, і працу на «Белсат» па-беларуску10

«Птушак амаль усіх з'елі». Лісы тэрарызуюць вёску пад самым Мінскам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло2

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць