Грамадства

Беларусбанк зменіць правілы карыстання некаторымі карткамі

З 29 снежня ўступяць у сілу змены ва ўмовах абслугоўвання некаторых банкаўскіх картак. У прыватнасці, для ўладальнікаў карт Mastercard Standart і Белкарт-Maestro Клуба «Шчодры», выпушчаных раней, спыніцца налічэнне манібэку.

Пры гэтым трымальнікі гэтых карт змогуць і далей карыстацца іншымі перавагамі, уключна з павышанай працэнтнай стаўкай па дэпазіце «Правільны выбар анлайн», зніжкай пры афармленні карткі клуба «Зебра» і поліса страхавання, а таксама бясплатнымі SMS-апавяшчэннямі аб паступленні сродкаў. Варта адзначыць, што афармленне карт Клуба «Шчодры» было спынена яшчэ ў жніўні 2023 года. 

Таксама з названай даты спыняецца прапанова расстэрміноўкі па картцы «Магніт», выпуск якой быў прыпынены пасля з’яўлення абноўленай версіі — карты Магніт RGB. Уладальнікі старой версіі карты змогуць і далей выкарыстоўваць яе для разлікаў за кошт овэрдрафту або ўласных сродкаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць