Грамадства11

Выйшлі на свабоду некалькі іншаземцаў і беларусаў з замежнымі пашпартамі

Сярод вызваленых 13 снежня з беларускіх калоній палітвязняў ёсць прынамсі некалькі асоб, якія з'яўляюцца грамадзянамі іншых краін.

Марыя Батальёнак

На свабодзе грамадзянка Літвы беларускага паходжання Марыя Батальёнак. Ёй прысудзілі 4 гады за датычнасць да праекта «Гарадскі агарод Марыс Мар».

Раман Галуза

Таксама сярод вызваленых Раман Галуза. Гэта грамадзянін Польшчы, асуджаны за «здраду дзяржаве».

Вызвалены і Аляксандр Сырыца, баскетбольны суддзя і грамадзянін Аўстраліі беларускага паходжання.

Аляксандр Сырыца

На свабодзе і грамадзянка Латвіі Ала Сакаленка. Ёй прысудзілі 7 гадоў за «агентурную дзейнасць».

Ала Сакаленка

Вызвалены грамадзін Японіі Наканісі Масатосі — блогер, якога беларускія ўлады абвінавацілі ў шпіянажы. Ён працаваў выкладчыкам у ГДУ імя Скарыны.

На свабодзе таксама грамадзянка ЗША Наталі Бельская. 

Адпусцілі Іллю Князева. Гэта 44‑гадовы мінчук, якога асудзілі за ўдзел у пратэстах. Ён грамадзянін Беларусі і Вялікабрытаніі.

Сярод палітвязняў, вызваленых 13 снежня, ёсць і прозвішча Вячаслава Папшо, вядомага пад блогерскай мянушкай «Жыве». Папшо — грамадзянін Літвы, але цікавіўся беларускім парадкам дня.

Каментары1

  • Не смешно а грустно
    13.12.2025
    Палучаецца сейчас любого Беларуса со вторым европейским паспортом, который приезжает в РБ по бытовым вопросам можно "хватать" и делать "товаром" для будущих торгов с правительствами этих стран. Бррррррррррр ! Времена.

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Каба-Вэрдэ выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету7

Што такое «альпійскі развод»? З'ява, пра якую лепш ведаць загадзя, каб застацца ў жывых у паходзе3

Хет-трык Дэмбеле дапамог Францыі разграміць Нарвегію2

У Галыгіных нарадзіўся трэці сын. Назвалі яго Лука20

Радаслаў Сікорскі назваў неадэкватнымі паводзіны Польшчы ў сітуацыі з ордэнам Белага Арла17

«Будзем спадзявацца на добры вынік». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра кантакты з ЗША наконт палітвязняў

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

Расія рэзка павялічыла імпарт авіяцыйнага паліва з Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць