Грамадства1111

Беларусам прапануюць аформіць кантракт на «СВА» — абяцаюць «лёгкую службу»

Рэсурс «доброволец-центр.рф» шукае добраахвотнікаў для ўдзелу ў так званым «СВА», у тым ліку сярод беларусаў. На сайце пазначана больш за 100 гарадоў Беларусі, сярод іх — Гродна, Ліда і Навагрудак, заўважыў Hrodna Life.

Гродзенцам прапануюць аформіць кантракт на "СВА" - абяцаюць "лёгкую службу"
Анлайн-рэсурс, па якім гродзенцаў набіраюць у добраахвотнікі «СВА». Скрыншот Hrodna.life з сайта доброволец-центр.рф

Атрымаюць участак і статус «ветэрана»

Перад афармленнем заяўкі на сайце пералічваюць «перавагі» падпісання кантракта. Удзельнікам абяцаюць зямельны ўчастак памерам 10 сотак коштам 1 мільён расійскіх рублёў (37 тысяч беларускіх), 1,5 мільёна расійскіх рублёў (55,5 тысяч беларускіх) пры заключэнні кантракта, а таксама статус «ветэрана баявых дзеянняў і ўсе льготы». У якой з краін будуць выдаваць участкі, на сайце не тлумачаць.

Таксама ўдзельнікам абяцаюць крэдытныя і падатковыя канікулы, бюджэтныя месцы для навучання дзяцей у ВНУ і кампенсацыю 50% пры аплаце жыроўкі.

Заробак байца «ў зоне СВА» — ад 210 тысяч расійскіх рублёў (7,7 тысячы беларускіх), аднак перыядычнасць выплат на сайце не пазначаная.

У FAQ сайта адзначаюць, што кантракт могуць падпісваць і не грамадзяне Расіі — у такім выпадку ім аформяць грамадзянства на працягу двух тыдняў.

Удзельнікам абяцаюць аплаціць дарогу да месца службы, даць жыллё і харчаванне, а таксама выдаць «дадатковую амуніцыю» пры паступленні на службу.

Возьмуць з судзімасцю і без дакументаў

Пры адсутнасці дакументаў іх адновяць, калі ёсць «праблемы з законам — вырашаць». Гатовыя разглядаць заяўкі ад кандыдатаў, узрост якіх не перавышае 64 гады.

Для складання заяўкі патрабуюць толькі прозвішча, імя і нумар мабільнага тэлефона.

Патэнцыйным удзельнікам «СВА» прапануюць «зрабіць выбар на карысць стабільнасці».

Для беларусаў зрабілі мануал трапляння ў зону ваенных дзеянняў

На сайце размешчаная інструкцыя для беларусаў, як трапіць на «СВА». Для гэтага трэба запоўніць форму і абраць вакансію. Затым — прайсці сумоўе, на якім абмяркоўваюць дэталі: «тэрміны, задачы і асаблівасці службы». Фінальны этап — падпісанне кантракта добраахвотніка, які афіцыйна замацоўвае ўдзел беларуса ў «СВА».

Каментары11

  • Магілёу́
    24.12.2025
    Беларусы не пойдуць ваяваць, так нейкія зэкі, наркаманы-алкашы, дурні-дэбілы, алімэншчыкі пойдуць у мізэрнай колькасьці
  • Ветеран отпитой бошки
    24.12.2025
    Адначасова і сумна і сьмешна , гэтага з казлінай бародкай даўно на ютубе, не памятаю Золкін ці Карпенка рабіў інтэрв'ю, ен быў упэўняны што яго выцягнуць з палону . я ўпэўнены яго як не медыйную шлёндру прыдушаць тут, а мясо скрепное жырное у меня друг за сво нават не вайну , высшое оброзование критическое мышление работает сварщиком но , это фэйки это генерация ии бучи небыло всё фэйк . я ня ведаю як такім дурням нешта даказаць...
  • Filipp
    24.12.2025
    Магілёу́, "нейкія зэкі, наркаманы-алкашы, дурні-дэбілы, алімэншчыкі "©
    А яны што, не беларусы?

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць