Вайна3030

Украінскі батальён у паніцы пакінуў Гуляйполе пасля ўваходу ў горад расійскіх штурмавікоў

Камандны пункт УСУ ў Гуляйполі пакінулі без бою з-за панікі асабовага складу і нядбайных дзеянняў камандзіраў, нягледзячы на тое, што ў горад зайшла інфільтраваная група толькі з трох вайскоўцаў РФ, паведаміў «Суспільнаму» камандзір 1‑га штурмавога палка Дзмітрый Філатаў.

Паводле слоў Філатава, украінскіх байцоў было дастаткова, каб адбіць атаку, а сродкі і носьбіты інфармацыі з камандна-назіральнага пункта не былі знішчаны.

25 снежня расійскія каналы распаўсюдзілі відэа з цэнтра Гуляйполя (Запарожская вобласць), дзе паказалі захоплены камандна-назіральны пункт (КНП) 1‑га батальёна 106‑й брыгады тэрытарыяльнай абароны Украіны. На кадрах бачны мапы, пячаткі, ноўтбукі і нават незапаролены смартфон з перапіскай.

Камандны пункт размяшчаўся ўсяго за 700 метраў ад лініі фронту, што эксперты называюць «грэбаваннем базавымі прынцыпамі бяспекі».

Камандзір 1‑га штурмавога палка Дзмітрый Філатаў заявіў, што КНП быў пакінуты «без бою праз паніку». Паводле яго слоў, у будынак прасачыліся ўсяго трое расійскіх вайскоўцаў, якія пачалі штурм без падтрымкі артылерыі, але ўкраінскія афіцэры замест адпору надумалі адступіць, не знішчыўшы пры гэтым носьбіты інфармацыі.

Вайсковыя эксперты адзначаюць, што страта КНП — гэта найперш рэпутацыйны ўдар і прыкмета «хаосу ў кіраўніцтве».

Галоўная праблема ў тым, што батальён на пэўны час страціў кіраванне, што дазваляе расіянам прасоўвацца ўглыб Гуляйполя.

Аналітыкі зазначаюць, што Гуляйполе ператвараецца ў «вялікую шэрую зону», дзе вулічныя баі ідуць за кожны дом, а расіяне маюць колькасную перавагу.

На гэты момант камандзір батальёна адхілены ад пасады.

Спікер Сіл абароны Поўдня Уладзіслаў Валошын заявіў, што ідзе расследаванне і вывучэнне сітуацыі ў Гуляйполі, пасля чаго інфармацыю апублікуюць, нічога хаваць не будуць.

Каментары30

  • Зрада
    27.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Heron.
    27.12.2025
    Побросали все документы, компы. Уверен обвинят в этом Трампа.
  • Жэка
    27.12.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі32

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць