Грамадства99

«Трэба падмацаванне, мы не можам іх стрымліваць!» Лосік расказаў, як адчувалася 9 жніўня на Валадарцы

Былы палітвязень Ігар Лосік расказаў, як у дзень выбараў 9 жніўня 2020 года ён слухаў праз сцены СІЗА на Валадарскага тое, што адбывалася ў горадзе і яму здавалася, што неўзабаве гэтыя муры рухнуць. 

СІЗА-1 на мінскай вуліцы Валадарскага. Здымак ілюстрацыйны

9 жніўня 2020 года ў дзень выбараў я сядзеў у камеры на Валадарцы, якая вокнамі выходзіла практычна на браму. У мяне тады ў камеры быў тэлевізар і ўжо з самай раніцы я пачаў падазраваць, што будзе нешта незвычайнае, таму што па БТ паказвалі жывую трансляцыю з выбарчага ўчастка, на які чакаўся прыезд Лукашэнкі, а людзі на яго ўчастку падыходзілі браць бюлетэні з белымі бранзалетамі на руках. Узровень страху, мабыць, быў нулявы.

Пасля закрыцця ўчасткаў, калі ўжо сцямнела, праз краты на вокнах мы сталі бачыць выбліскі ад выбухаў на небе, даносіліся стрэлы і мы падумалі, што ў Мінску проста сталі расстрэльваць людзей. Пад вокнамі камеры на двары было чуваць, як стаяла шмат амапаўцаў са шчытамі, і былі чутныя нават іх размовы.

Бліжэй да ночы выбухі і аўтаматныя чэргі сталі ўзмацняцца і я шчыра падумаў, што пачалася вайна. Потым каля 12‑й ночы мы сталі чуць, як да Валадаркі набліжаецца вялікі натоўп людзей, які скандуе «Свабоду!», гук станавіўся ўсё гучнейшы і выразнейшы, а мацюкі сілавікоў, якія стаяць знізу, усё адборнейшымі.

Потым пачалося нешта такое, што немагчыма было нават уявіць, я чамусьці на ютубе не знайшоў ніводнага відэа. Мяркуючы па гуках, натоўп пачаў штурмаваць Валадарку, білі па браме, пачалася бойка, хтосьці знізу пачаў крычаць у рацыю: «Трэба падмацаванне, мы іх не можам больш стрымліваць!» І тут проста пад вокнамі пачалі выбухаць святлошумавыя гранаты, камеру зацягнула дымам і пахам пораху.

Я не ведаю, што тады адбылося, але дагэтуль у мяне склалася ўражанне, што людзі прарваліся на тэрыторыю Валадаркі. Пачаліся сутыкненні, крыкі, удары шчытамі, скандаванне станавілася ўсё цішэйшым і далейшым. Як я зразумеў, гэтую хвалю адбілі. Крыху пазней была яшчэ адна хваля сутыкненняў, але ўжо не такая гучная.

Немагчыма перадаць свае адчуванні ў той вечар. Напэўна ўсе хто гэта чуў ва ўсіх камерах, думалі, што вось-вось і дзверы адчыняцца і ўсіх вызваляць. На прадоле быў адзін 18‑гадовы курсант, які бегаў па камерах і безвынікова ўпрошваў злезці ўсіх з вокнаў і легчы спаць.

У тую ноч ніхто не спаў. А на наступны дзень я стаў сведкам размовы двух прадольных.

— Бл*, у чым сёння дадому са змены ехаць?

— А што такое?

— У цывільным паедзеш — мянты адп*здзяць, а калі ў форме — народ.

Каментары9

  • Мде
    29.12.2025
    Нажаль, не хапіла ў нас рашучасці ў 2020-ым. Ведалі б мы, да чаго гэта прывядзе..(
  • Мазгоў не хапіла ажно 3 разы
    29.12.2025
    Мде , тут не ў рашучасці справа, а ў разуменні.
    Пратэстоўцы аднолькава выступаюць і нясуць паразу і ў 2006, 2010, і ў 2020-м.
    Еўрапейкі "гандызм" дыктатуры незвяргае, але радуе заходнікаў, якія плешчуць у ладкі "мірным" пратэстам і шчэдра даюць за гэта гранты верхаводам пратэстаў.
    Захад задавальняе расейскі ўплыў на Беларусь.
  • Мусорщик
    29.12.2025
    Кстати, там по-моему бабарикинцы или цыпколята свели все это к гандизму? Или все уже забыли?

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць