Грамадства88

Лосік расказаў, як у жніўні 2020 года ў СІЗА яму загадалі збіраць рэчы і рыхтавацца ехаць дадому

Былы палітвязень Ігар Лосік, вызвалены і выдвараны з Беларусі 11 верасня, у фэйсбуку расказаў пра адзін з эпізодаў свайго больш чым пяцігадовага зняволення, які адбыўся ў тыя дні, калі ў Беларусі быў самы пік народных пратэстаў. 

Ігар Лосік. Фота: «Наша Ніва»

18 жніўня 2020 года (гэта быў дзень нараджэння Ціханоўскага) мяне рэзка паднялі ўначы ў камеры і сказалі збіраць рэчы. Я спытаў, а куды? І мне адказалі: паедзеш дадому!

Проста не перадаць, што я тады перанёс, якую буру пачуццяў, якая эйфарыя была, нават рэчаў амаль не забраў ніякіх і ўсё пакінуў сукамерніку.

У гэта верылася, бо прайшло 2 дні з таго самага легендарнага маршу, на заводах пачаліся забастоўкі, а Качанава выступіла са зваротам, што ўсіх выпускаюць з сутак. Дык вось збегаў я па лесвіцы і сэрца літаральна выскоквала з грудзей.

Завялі мяне ў адстойнік і я стаў чакаць. Праз гадзіну я разумею, што нешта не тое адбываецца, што выпускаць мяне чамусьці не спяшаюцца. Тут адчыняюцца дзверы, мяне заломваюць нейкія бугаі ў чорных балаклавах і ластаўкай даносяць да пакоя, дзе пачалі шманаць мае рэчы. Усё, што засталося, паламалі, парвалі, крэмы, зубную пасту выціснулі на падлогу, паштоўкі парвалі і як бервяно пад адборнае мацюканне кінулі ў аўтазак.

Я ў поўным шоку, ехаў і думаў, што хутчэй за ўсё ў Лукашэнкі «свістанула фляга» на фоне пратэстаў і мяне вязуць у лес расстрэльваць, бо я быццам пачуў, што са мной у аўтазаку Статкевіч ехаў. Ну, падрыхтаваўся паміраць ужо.

Але аўтазак прыехаў на Жодзіна, мяне па доўгіх і змрочных катакомбах прывялі на зборны пункт, а там усё ў крывішчы. Адбіткі крывавых рук на сценах і лужына з крывёй на падлозе. Я яшчэ ў большым шоку, асабліва пасля таго як мне абвясцілі, што еду дадому.

У выніку а 4‑й раніцы закінулі ў камеру і на Жодзіна я прасядзеў да свайго дня нараджэння 20 траўня, на якое мне таксама зрабілі падарунак і павезлі этапам у Гомель.

Пра Жодзіна, галадоўкі, спробу суіцыду, вошай і шызафрэнікаў я яшчэ асобны пост напішу.

Каментары8

  • Спадар
    03.12.2025
    Сумна, але факт, вельмі верагодна, што мы даціснулі. Беларускі рэжым упаў. Мы гэтага не заўважылі, бо ён упаў на 2 дні і ціха. У гэты час лука здаў Беларусь Расіі і на падтрымку прыехалі новыя спецы з усходу. І ўжо яны вырашалі сітуацыю іначай і аддавалі прыказы. А мы перамаглі свайго дыктатара, але ж не маглі перамагчы Расію, бо нават не разумелі, што яна галоўны гулец. Мы не мелі шанцаў, нас бы пастралялі.
  • Ке
    03.12.2025
    Гитлер угнетал другие народы, Лука свой
  • Смотрящий за корпусом
    03.12.2025
    Пиши парень,как отсидел и не сломался. Это дело нужное.

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць