Свет55

На Філіпінах жанчына чатыры гады малілася замест Буды Шрэку

На Філіпінах жанчына чатыры гады пакланялася зялёнай фігурцы, якую лічыла статуэткай Буды. Аказалася, што на самай справе гэта была 3D-друкаваная фігурка мульцяшнага героя Шрэка, паведамляе выданне South China Morning Post.

Фота: scmp.com

Жанчына купіла фігурку ў адной з крам філіпінскай сталіцы Манілы і паставіла яе на бачнае месца ў хатнім алтары. Штодня яна запальвала перад ёй духмяныя рэчывы і малілася са спадзевам атрымаць бласлаўленне.

Памылку філіпінкі заўважыў яе госць, які звярнуў увагу на колер і рысы твару, што моцна адрозніваліся ад звычайнай выявы Буды.

Фота з сацсетак

Пасля адкрыцця праўды жанчына, аднак, не засмуцілася і не засаромелася. Яна адзначыла, што важная шчырасць малітвы, а не сама фігурка, а таму плануе працягваць пакланенне ёй.

Гэта гісторыя выклікала хвалю жартаў у сацсетках. Карыстальнікі адзначалі, што шчырае набажэнства важнейшае за знешні выгляд статуі, а таксама што ў будызм даўно ўвайшлі элементы мясцовых традыцый, таму нечаканыя формы пакланення — не дзіва.

Каментары5

  • Кринж
    12.01.2026
    Некаторым пофіг каму чаму,,хоць у страваванне кракадзіла Гены, галоўнае працэс пазітыўчык.)
  • Халівуд
    13.01.2026
    Гэта нават лепш 😁
  • бульба
    13.01.2026
    Янка, я как истинный белорус отношусь к секте пастафарианства, которая верит в летающего картофельного монстра

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць