Здарэнні33

У Мінску трубы зваліліся проста пад BMW. І гэта не адзінкавы выпадак!

Небанальная гісторыя адбылася ў мясцовым праездзе каля дома па адрасе Машэрава, 25, у Мінску: побач з прыпаркаваным BMW зваліліся трубы. Адкуль? З грузавіка, які апынуўся побач, піша Onliner.by.

Як дакладна ўсё адбылося, пакуль невядома: у распараджэнні рэдакцыі ёсць толькі фотаздымкі з наступствамі здарэння. Пакуль усё выглядае так, быццам груз зваліўся з прычэпа ў момант, калі машына аб’язджала прыпаркаваны красовер. Але гэта толькі версія.

Ацаніць увесь маштаб пашкоджанняў па фота таксама складана, аднак відаць, што ад удару саскочыў пярэдні бампер.

Аўтар здымкаў таксама сцвярджае, што ад удару аўтамабіль крыху зрушыўся ўбок. На месцы ўжо прысутнічае экіпаж ДАІ.

Дарэчы, звярніце ўвагу: трубы перавозіліся не на грузавой платформе, а на трале, прызначаным для перавозкі спецтэхнікі. На фота відаць то трос, то канат, з дапамогай якога, верагодна, спрабавалі зафіксаваць груз. Але гэтага, відавочна, было недастаткова.

У снежні 2025 года на кругавой развязцы плошчы Францішка Багушэвіча з прычэпа рухомага грузавіка на праезную частку ўпаў кран. Паводле папярэдняй інфармацыі сталічнай ДАІ, гэта адбылося з-за неналежнага замацавання спецтэхнікі. У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Гэтае здарэнне адбылося летам 2025 года: з прычэпа ўпаў грузавы кантэйнер. На шчасце, тады ніхто не пацярпеў, нават іншыя аўтамабілі не былі закранутыя.

— Кіроўца грузавога аўтамабіля Volvo рухаўся на пад'ём з праспекта Партызанскага на ўнутранае кальцо МКАД. Падчас руху ў выніку неналежнага замацавання грузавога кантэйнера адбылося яго падзенне на праезную частку, — пракаментавалі тады здарэнне ў ДАІ.

Каментары3

  • Отец Засандалий
    16.01.2026
    Рыцари асфальта могут только бабок кошмарить да штрафы инвалидам выписывать.
  • лол
    16.01.2026
    У БМВ карма дрэнная - прыляцела наўздагон
  • Водителю БМВ штраф за паровку
    16.01.2026
    И лишение прав на 3 года

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць