Свет

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

34‑гадовы Арэст Саламаха быў з партыі «Слуга народа». На прэзідэнцкіх выбарах 2019 года ён быў даверанай асобай Зяленскага.

Арэст Саламаха. Фота: фэйсбук

Народны дэпутат Украіны ад партыі «Слуга народа» Арэст Саламаха загінуў у аварыі. Увечары ў нядзелю, 25 студзеня, у Сакольніках каля Львова ён на квадрацыклы выехаў на сустрэчную паласу руху і на хуткасці ўрэзаўся ў маршрутку. Пра гэта паведамляе lviv.media.

34‑гадовага Арэста Саламаху шпіталізавалі ў бальніцу ў Львове ў крытычным стане. Дэпутата двойчы рэанімавалі, аднак ён памёр.

На апублікаваных у сетцы фота відаць, што ў выніку лабавога сутыкнення ў маршруткі пашкоджаны бок кіроўцы. Таксама пярэдняя частка квадрацыкла атрымала істотныя пашкоджанні.

Наконт іншых пацярпелых у аварыі інфармацыі пакуль няма.

Саламаха ў 2020 годзе ўвайшоў у раду Львоўскай абласной партыі «Слуга народа».

Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2019 года Саламаха быў даверанай асобай будучага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

Да 2019 года працаваў у кампаніі свайго цесця ТАА «Буд Інвест Кам», якая займаецца забудовай; працаваў менеджарам па пастаўках, намеснікам дырэктара па будаўніцтве і дырэктарам кампаніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі33

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць