Здарэнні

У Мінску затрымалі 21‑гадовага кур'ера тэлефонных махляроў

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку мінскай міліцыі перахапілі кур’ера тэлефонных махляроў, які забраў грошы ў пажылой пары і мусіў вывезці іх за мяжу.

21‑гадовы мінскі студэнт сам стаў ахвярай падману паводле схемы «замена дамафона».

Каб нібыта пазбегнуць крымінальнай адказнасці і атрымаць добрую характарыстыку, хлопцу параілі дапамагаць такім жа падманутым людзям.

Махляры пачалі выкарыстоўваць яго як кур’ера. Так, ён прыехаў да сям’і пенсіянераў, якія паверылі злачынцам, напісалі распіскі аб неразгалошванні інфармацыі, а затым на кодавае слова «кветка» перадалі «для дэкларавання» 11 тысяч даляраў.

Міліцыянеры затрымалі кур’ера да таго, як ён паспеў на заданне куратара вывезці грошы за мяжу. Сродкі будуць вернуты падманутым пенсіянерам.

Распачата крымінальная справа паводле факту махлярства.

У міліцыі нагадалі: у Беларусі не існуе такой паслугі, як дэклараванне грошай з дапамогай кур’ера. «Калі падчас тэлефоннага званка ад вас патрабуюць перадаць грошы ў Нацыянальны банк, вывезці іх за мяжу або схаваць у тайным месцы, не выконвайце гэтыя ўказанні, пакладзіце слухаўку і неадкладна патэлефануйце ў міліцыю па нумары 102», — падкрэсліў намеснік начальніка УКВ ГУУС Мінгарвыканкама Віталій Сарока.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць