Грамадства44

Эканамістку з «Армтэка», якая перайшла ў IT і дапамагала бяздомным жывёлам, асудзілі па справе Гаюна

Карына Бардухай рабіла паспяховую кар'еру ў IT і лагістыцы, а ў вольны час ратавала сабак. Але нядаўна дзяўчыну асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму».

Карына Бардухай. Фота з яе старонкі Укантакце

Карыне Бардухай 30 гадоў, яна з Мінска. Дзяўчына скончыла БДУІР па спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў эканоміцы».

Яшчэ студэнткай БДУІР яна пачынала працу ў 2013 годзе аператарам на МАЗе, пазней працавала мерчандайзерам і рэдактарам сайтаў, паралельна асвойваючы бухгалтэрыю. У 2018‑м Бардухай перайшла ў кампанію «Армтэк» — гэта адзін з найбуйнейшых пастаўшчыкоў аўтазапчастак у краіне. За пяць гадоў дзяўчына вырасла ад шэраговага эканаміста да вядучага спецыяліста і эксперта ў сістэме SAP.

Апошні год перад арыштам Карына працавала бізнэс-аналітыкам у «1ССофтСэрвіс»: праводзіла воркшопы для кліентаў, пісала тэхнічныя заданні і кіравала камандай распрацоўкі. Мяркуючы з водгукаў у Linkedin, калегі цанілі яе за ўменне перакладаць складаныя запыты бізнэсу на зразумелую мову праграмістаў.

Яна не проста валанцёрыла з жывёламі, а бралася за складаныя выпадкі. Карына выходжвала сабак з праблемамі паводзін, шукала ім ператрымку і новы дом. У сацсетках захаваліся яе шматлікія допісы пра пошук кватэр, куды пусцяць з гадаванцамі, і гісторыі пра ўратаванага ёю пса Оскара. Таксама дзяўчына захапляецца фатаграфіяй, танцамі і конным спортам.​

Карыну судзілі ў Гомельскім абласным судзе. Ёй інкрымінавалі часткі 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Падрабязнасці справы невядомыя, але часцей за ўсё па гэтым артыкуле судзяць за напісанне ў чат-бот канала «Беларускі Гаюн».

Дакладны тэрмін, вынесены Бардухай, невядомы, але яна атрымала хімію з накіраваннем.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Пратт
    15.02.2026
    Прайшла зіма , настала лета , спасибо парции за эта .
  • Jq2
    15.02.2026
    Чарговае злачынства супраць чалавецтва.
    Чорговая ахвяра злачыннага рэжыму якая не злейсніла ніякага злачынства, немае ніякай віны акрамя той што мае сумленне, душу, розум, чалавечнасць.
    Чалавек з вялікім, чыстым, светлым, добрым сэрцам і сумленнем.
    Гэіа злачынства супраць моладзі.
    Злачынства супраць нацыі.
    Злачынства супраць беларускага народу.
    Злачынства супраць чалавечнасці якое здзейснілі карнікі і якое не мае тэрміну даўніны.
  • B2
    15.02.2026
    Ўпыры ўсе ніяк не нап'юца крыві беларускага народу. Ўсе ніяк не на саджаюць моладзь, дзяўчат, наш родны народ.
    Ўсе ніяк не супакояцца дзеля сваіх "палак", паказчыкаў, разлічваючы на сваі пачварныя і крывавыя звання, заробкі, прэміі, за кошт крыві і слез людзей, вынішчэння беларускай нацыі.
    Ўсе карнікі заслугоўваюць адказнасць за злачынствы супраць чалавецтва, пазбаўлення іх ганебных званняў і пенсій. Ніводнаму карніку не павінен быць залічаны так званы стаж з 2020 году. Поўнае пазвалкнне пенсій і званняў з пачварнымі ўзнагародамі і тэрмінам за злачынства супраць чалавецтва якое не мае тэрміну даўніны.

Цяпер чытаюць

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер11

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Усе навіны →
Усе навіны

У Лепельскім раёне мужчына ўпаляваў ваўка, і гэта стала пачаткам непрыемнасцяў2

«Будзе вільгаць — будуць грыбы». Пад Гроднам ужо збіраюць лісічкі

23‑гадовы Руслан з Жабінкі закахаўся ў расіянку і пераехаў да яе. А там і на фронт — і пражыў два тыдні10

Джон Коўл патлумачыў, чаму не паехаў у Мінск разам з прапаведнікам Грэмам5

Трамп заявіў пра планы змяніць рэжым на Кубе пасля таго, як разбярэцца з Іранам5

Дзіўная гісторыя з каршэрынгам. У сэрвісу і кліента — абсалютна розныя версіі2

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА18

Расія і Украіна правялі абмен палоннымі1

Брытанія 25 гадоў не можа дэпартаваць беларуса — той хлусіць беларускім уладам, што ён не свой. І яны не забіраюць яго дадому7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер11

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць