Культура1212

Актрыса Купалаўскага прызналася, што тэатр так і не змог адысці пасля 2020 года

Актрыса Тамара Міронава, якая засталася ў Купалаўскім тэатры пасля масавых звальненняў у 2020 годзе, у інтэрв'ю «СБ» адкрыта распавяла пра хранічныя праблемы калектыву. Паводле яе слоў, тэатр да гэтага часу не можа адысці ад страт і пакутуе ад двух вялікіх «правалаў».

Тамара Міронава. Фота: kino-teatr.ru

Першая праблема, паводле слоў актрысы, — востры дэфіцыт акцёраў сярэдняга пакалення. Міронава кажа, што ў трупе практычна няма каму граць ролі ў катэгорыі «50+». Гэта ставіць пад удар пастаноўкі класічных твораў, дзе большасць ключавых персанажаў павінны быць менавіта такога ўзросту.

— Ці адышоў Купалаўскі сёння ад усіх узрушэнняў? — пытае карэспандэнт актрысу.

— Так. Але ў нас правал па сярэднім пакаленні акцёраў. Не можам ставіць класіку, дзе ўсё напісана на гэты ўзрост — 50+.

Другая бяда — рэжысёрскі голад.

— Спектаклі ў Купалаўскім ставяць расійскія рэжысёры — ужо два спектаклі паставіў Дзмітрый Акімаў, Ігар Малаў… — кажа карэспандэнт.

— У нас кадравы рэжысёрскі голад. Наша мастацкая кіраўніца Вольга Няфёдава ўжо ўсім плеш праела: дайце галоўнага рэжысёра. Не могуць знайсці.

Пасля масавага звальнення купалаўцаў у 2020 годзе ў знак пратэсту супраць гвалту і фальсіфікацый пасля прэзідэнцкіх выбараў, тэатр апынуўся на мяжы закрыцця. Каб хоць неяк запоўніць пустку, адміністрацыя запрашала на працу акцёраў з Расіі, якія нават не ведалі беларускай мовы, а ў 2025 годзе пачала пазычаць кадры ў іншых беларускіх тэатраў. З прызнанняў Міронавай вынікае, што за пяць гадоў сапраўднае адраджэнне Купалаўскага так і не адбылося.

Каментары12

  • 1794-2026
    15.02.2026
    а чаго вы хацелі
  • Ёсік
    15.02.2026
    Гэта ж тэатр, культура, а ў нас міністр культуры рускамоўны, лукашэнку тая культура да с.акі, дык аб чым размаўляць. Нельга знайсьці гастарбайтэраў у тэатр, гэта не машыністаў электрычак пасадзіць за саставы метрапалітэна, тутака не спрацуе.
  • Проста жыхар
    15.02.2026
    Падобна, што насамрэч не не могуць знайсці акцёраў і рэжысёра, а проста нармальныя людзі не хочуць ісці будаваць кар'еру на руінах Купалаўскага (акрамя абыякавых маскалёў, канешне).

Цяпер чытаюць

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім25

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Усе навіны →
Усе навіны

«Разліў Heineken» з пахам каналізацыі. Чаму ў Лідзе зноў смярдзіць рака?

Кіроўца аўтобуса двойчы высадзіў дзіця-інваліда3

Ціханоўскія сфатаграфаваліся з палітыкам, якая назвала Лукашэнку апошнім дыктатарам Еўропы ФОТАФАКТ11

У інтэрнэце ўжо прадаюць учорашні аўтограф Сабаленкі4

Мігранты з Узбекістана, якія толькі прыехалі, папрасілі вярнуць іх з Беларусі: абяцаных заробкаў няма39

Севярынец: Гукі ўдараў былі такія важкія, што будынак Акрэсціна фізічна дрыжэў18

Унучка Лукашэнкі будзе вучыцца на мэтавым6

Экс-прэм'ер Літвы расказаў, што яго запрашала пераехаць у Беларусь таямнічая журналістка1

Рыначны сацыялізм: Кітай і В'етнам перайшлі на гэтую мадэль. Ці ўдасца і Кубе?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім25

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць