Грамадства

Затрымалі падлетка з Мінска, які прадаваў фальшывыя квіткі на канцэрт расійскага рэпера Мота

17‑гадовы падлетак з Мінска некалькі разоў прадаў адны і тыя ж білеты на канцэрт, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама. Некалькі падманутых грамадзян звярнуліся ў міліцыю.

Спявак Мот

Удакладняецца, што яны набылі ў інтэрнэце электронныя білеты на канцэрт у «Мінск-Арэне», аднак не змаглі па іх трапіць на мерапрыемства. Таксама сілавікі зафіксавалі аналагічныя паведамленні, размешчаныя ў інтэрнэце.

У выніку аператыўных дзеянняў быў затрыманы падазраваны. Паводле інфармацыі ГУУС, малады чалавек, вучань аднаго з мінскіх каледжаў, прызнаўся, што купіў шэсць білетаў на канцэрт замежнага спевака і збіраўся наведаць яго з сябрамі, але праз некаторы час перадумаў.

Спачатку ён прадаў праз інтэрнэт сапраўдныя білеты. Затым зрабіў некалькі копій, змяніў у іх нумары, месцы пасадкі і кошт. Таксама размясціў аб'яву аб іх продажы на гандлёвай пляцоўцы. Так малады чалавек з лістапада 2025 года рэалізоўваў падробленыя білеты сярод жыхароў Мінска і іншых гарадоў. У цэлым ён выручыў больш за 3,5 тысячы рублёў. Грошы патраціў на прадукты і анлайн-гульні, сказана ў паведамленні ведамства.

Малады чалавек прызнаў віну і ўжо кампенсаваў пацярпелым частку шкоды. Раней да крымінальнай адказнасці ён не прыцягваўся, але трапляў у поле зроку міліцыі.

У паведамленні міліцыі не гаворыцца, на які менавіта канцэрт прадаваў фальшывыя квіткі падлетак, але з агульнага кантэксту відавочна, што гаворка ідзе пра канцэрты расійскага спевака Мота (Мацвея Мельнікава), якія праходзілі 14 і 15 лютага на «Мінск-арэне». Раней паведамлялася, што некаторыя патэнцыйныя гледачы канцэрта сталі ахвярай махлярства.

Каментары

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Кір Стармер пайшоў у адстаўку9

У Крыме на ўсё лета забаранілі прымаць групы дзяцей1

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай26

«30 тысяч ужо аддаў за арэнду». Праграміст усё палічыў і ўзяў іпатэку ў Вільні6

У Польшчы знайшлі GPS-перадатчык у вагоне, які ездзіў у Беларусь і Украіну1

Расійскія дроны атакавалі цывільныя судны ў Чорным моры: загінуў марак-егіпцянін2

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

Севярынец: Апоўначы здалося, што прыйшла смерць4

Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць