Грамадства1010

Шуневіч: Адзіная мэта дазволу палявання на мядзведзяў і рысяў — даць больш свабоды паляўнічым у выбары трафеяў

Кіраўнік Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч даў інтэрв'ю выданню Times.by, у якім паведаміў, якая адзіная мэта была ў таварыства і ў яго асабіста, калі яны лабіравалі дазвол палявання на чырванакніжных мядзведзяў і рысяў.

Ігар Шуневіч. Фота: Times.by

Па словах Шуневіча, менавіта Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў дабілася таго, што мядзведзь і рысь сталі паляўнічымі відамі.

Але толькі з адной мэтай: каб даць больш свабоды паляўнічым у выбары здабычы ці трафея.

Гэта было зроблена, як сцвярджае Шуневіч, толькі пасля таго, як стала зразумела, што колькасці гэтых жывёл нічога не пагражае.

«А абмежаванні, на маю думку, любыя неабгрунтаваныя, яны недарэчныя тут, паколькі яны адыгрываюць стрымліваючую ролю ў развіцці паляўнічай індустрыі, якая сёння, як шчыгрынавая скура, скурчылася, — лічыць кіраўнік арганізацыі. — Цяпер ёсць праблемы са зброяй, патронамі, закрываюцца крамы. І гэта дрэнна. Ад гэтага сацыяльнага феномена, палявання, мы нікуды не сыдзем. А я абавязаны яго развіваць. Гэта мая задача сёння».

Пры гэтым ёсць у яго і добрыя навіны — усё больш цікавасці да палявання праяўляюць жанчыны, і не толькі дзеля таго, каб праводзіць час на прыродзе:

«На маё шчасце і маю вялікую радасць, сёння ў паляванне прыходзяць жанчыны, — гаворыць Шуневіч. — Мы ствараем для гэтага ўмовы ў выглядзе розных ільгот, у выглядзе акна магчымасцяў па колькасці паляванняў, відах паляванняў. Мы суправаджаем гэтыя працэсы. І з’яўляюцца трафейныя паляўнічыя, якія не проста на паляванне прыходзяць, — яны хочуць здабыць добрыя трафеі».

Каментары10

  • 3% у міня
    26.02.2026
    Я бы хацел імець ,в відзе трафея, дыравую нквдэшную фурашку сібе і гарадавому.
  • 26.02.2026
    Трэба легализовать паляванне на
    " охотников " . Хай сабе ліцэнзія будзе каштаваць вялікія гроші . Алеж са ўсяго свету з’едуца жадаючыя . Вось тады гэта будзе справядліва. Жадаеш паляваць на жывёл, ведай нехта палюе на цябе . Адрэналін з вушэй пацячэ )
  • .
    26.02.2026
    Логіка накшталт "Давайце дэкрыміналізуем крадзяжы, рабаванне і наркагандаль, каб даць больш свабоды грамадзянам у выбары заробку".
    І гэта чалавек, які працаваў у ахове праў грамадзян. Прыдумвае адгаворкі, як крымінальнік з залежнасцю, абы прагнуць сістэму пад свае азартныя хацелкі.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць