Грамадства2121

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей

«Лукашэнка разумее, што не можа падысці да трыбуны і выступаць з прамовай да народа, трымаючы на руках малога. Таму ён паварочваецца назад. За ім стаяць прэм’ер, міністры, кіраўнік КДБ, начальнік Генштаба. І ён вядзе гэтага малога, бярэ яго за руку і кладзе руку Колі ў руку Макею».

Коля Лукашэнка. Фота: БелТА

Былы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Вітольд Юраш у інтэрв’ю ютуб-каналу Kulisy Spraw згадаў некалькі цікавых эпізодаў, звязаных з малодшым сынам Лукашэнкі.

Вітольд Юраш пачаў працаваць у пасольстве Польшчы ў Беларусі ў 2010 годзе як кіраўнік палітычнага аддзела. З красавіка таго ж года па люты 2011‑га ён узначальваў місію ў якасці часовага паверанага ў справах. Пасля сыходу з дыпламатычнай службы Юраш перайшоў у журналістыку.

«Дзядзька» Макей

У інтэрв’ю Юраш згадвае, што перад ад’ездам у Мінск яму казалі, што палітычная кар’ера Уладзіміра Макея ўжо скончана, аднак яго ўласныя назіранні сведчылі пра іншае. Паводле яго слоў, Макей, які займаў пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, быў другім чалавекам у дзяржаве.

«Гэта быў даволі рэдкі момант, бо палітычны талент Лукашэнкі тады (бо сёння я лічу, што ён страціў свае таленты, якія калісьці меў) заключаўся ў тым, што там ніколі не было нумара два ў рэжыме. Ён заўсёды клапаціўся, каб не было патэнцыйнага пераемніка. Але той момант быў выключэннем. Быў такі чалавек — Уладзімір Макей».

Каб патлумачыць, чаму ў яго склалася такое ўражанне, былы дыпламат згадаў адзін эпізод:

«Адбываецца ўрачыстасць ускладання вянкоў каля помніка з нагоды вызвалення Мінска. Лукашэнка ідзе да трыбуны, каб выступіць з прамовай. Побач стаіць Коля, яго сын, якому тады было гадоў пяць ці шэсць.

І ён ідзе з ім. Потым [Лукашэнка] разумее, што не можа падысці да трыбуны і выступаць з прамовай да народа, трымаючы на руках малога. Таму ён паварочваецца назад. За ім стаяць прэм’ер, міністры, кіраўнік КДБ, начальнік Генштаба. І ён вядзе гэтага малога, бярэ яго за руку і кладзе руку Колі ў руку Макею».

Паводле Юраша, убачыўшы гэта, ён ужо не стаў слухаць прамову Лукашэнкі. Яго ўвага была сканцэнтраваная на паводзінах Колі.

«Ён стаяў побач, залазіў яму пад пінжак, цягнуў яго. Макей нахіляўся, гладзіў яго па галаве. Выглядала так, нібыта ён ціхенька кажа: «Ціха, ціха, цяпер не, бо тата выступае».

І я зразумеў, што гэты малы ўспрымае Макея як дзядзьку. Ён адчувае сябе з ім у бяспецы.

І я тады напісаў у нататцы — не, Макей не на мяжы адстаўкі. Не бывае так, каб дыктатар даверыў чатырох— ці пяцігадовае дзіця чалавеку, які ўжо на выхадзе з сістэмы і пры якім гэта дзіця адчувае сябе свабодна. І ён для яго такі самы блізкі дзядзечка».

Коля Лукашэнка разам з Уладзімірам Макеем на пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН.

Мультфільмы для Колі

Згаданы эпізод, паводле Юраша, таксама паказваў, наколькі важнае месца ў жыцці Лукашэнкі займае малодшы сын.

«Я зразумеў, што для Лукашэнкі гэты малы — вельмі асаблівы чалавек. Дыктатары могуць быць жорсткімі, але амаль заўсёды ёсць адзін ці два чалавекі, да якіх яны ставяцца вельмі пяшчотна. Гэта можа быць жанчына або дзіця», — сказаў ён.

Менавіта таму дыпламат вырашыў выкарыстаць гэтую асаблівасць. Падчас паездкі ў Польшчу ён купіў на DVD папулярныя мультсерыялы «Рэкс» і «Пчолка Мая» і падчас адной з афіцыйных урачыстасцяў перадаў іх кіраўніку аховы Лукашэнкі як падарунак для Колі.

Праз некаторы час кіраўнік аховы падышоў да дыпламата і папрасіў прайсці разам.

«Гэта было дзіўна для Лукашэнкі — што нехта прывёз для Колі фільмы на DVD. І гэта стала нагодай для размовы».

Аляксандр Лукашэнка і Коля на святкаванні Дня Перамогі. 9 мая 2012 года. Фота: Wikimedia Commons

Як сцвярджае Юраш, у нефармальнай камунікацыі Лукашэнка мог выглядаць даволі непасрэдным.

«Калі Пуцін выглядае заўсёды халодным, то Лукашэнка — такі «дзядзька». Ён сам налівае каву, цікавіцца, ці добра ты паеў, ці табе нешта патрэбна. Можа нават сказаць, што табе трэба схуднець», — дзеліцца ўражаннямі былы дыпламат.

На думку Юраша, такая непасрэднасць — тыповая рыса аўтарытарных лідараў, якія могуць спалучаць жорсткасць у палітыцы з асабістай цеплынёй у вузкім коле.

Каментары21

  • Ёсік
    06.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Кастусь Кацэмба Мёры
    06.03.2026
    польскія дыпляматы і палітыкі нават ня ведаюць дзе знаходзіцца Літва - Беларусь бы Украіна .
    А тое што яны ,,у́спамінаюць,, ня мае ніякай вартасьці
  • Язэп
    06.03.2026
    А потым таго "дзядзьку" утылізавалі. Такія норавы ў лукашысцкім гадюшніку

Цяпер чытаюць

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Кіевам знайшлі цела жанчыны, якую расшуквалі за замах у Манака на ўкраінскага крымінальнага бізнэсмена8

Ціханоўская: Калі будуць свабодныя выбары, я ў іх удзельнічаць не буду. Але цяпер не час канкураваць45

Буданаў: Лукашэнка пачуў перасцярогі Украіны. Не бачу пагрозы наступу з боку Беларусі10

У Гродне прадаюць унікальную кватэру, якой мог бы пазайздросціць Карлсан12

«А што адбываецца?» Чэргі на беларуска-расійскай мяжы цяпер не толькі на асноўным пераходзе, а нават на глухой дарозе19

Шэдэўр Марка Шагала «Над горадам» упершыню прыедзе ў Беларусь2

Чым зоймуцца выпускнікі беларуска-кітайскай праграмы, якую скончыў Коля Лукашэнка3

У Шчучынскім раёне знайшлі пажылога грыбніка, які тры дні блукаў у лесе

Начны ракетны ўдар па Белгарадзе — атакавана прадпрыемства «Газпрама», у горадзе праблемы са святлом і вадой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць