Свет33

Урсула фон дэр Ляен назвала адмову ад атамнай энергетыкі стратэгічнай памылкай

Эмануэль Макрон заклікаў пашырыць фінансаванне атамнай энергетыкі і паставіць яе ў адзін шэраг з аднаўляльнымі крыніцамі энергіі.

Фота: Thierry Monasse/Getty Images

Кіраўніца Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што адмова шэрагу краін ад атамнай энергетыкі была «стратэгічнай памылкай». Пра гэта яна сказала на саміце па атамнай энергетыцы ў Францыі, дзе таксама абвясціла пра планы ЕС выдзеліць каля 200 млн еўра гарантый для прыватных інвестараў, якія ўкладваюць сродкі ў новыя ядзерныя тэхналогіі, паведамляе Bild.

Паводле яе слоў, гэтыя сродкі «будуць выдзелены з даходаў сістэмы гандлю выкідамі».

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікаў пашырыць фінансаванне атамнай энергетыкі і паставіць яе ў адзін шэраг з аднаўляльнымі крыніцамі энергіі.

«Мы павінны забяспечыць падтрымку новых ядзерных праектаў так жа, як падтрымліваем аднаўляльную энергетыку», — заявіў ён.

Макрон таксама выступіў за паскоранае развіццё малых модульных рэактараў і адзначыў, што ЗША, Канада і Кітай ужо актыўна прасоўваюцца ў гэтай сферы.

Французскі лідар падкрэсліў неабходнасць больш цеснага энергетычнага супрацоўніцтва ў Еўропе і стварэння агульнага рынку электраэнергіі без выкідаў.

Каментары3

  • Рэактар
    10.03.2026
    І гэтыя людзі крычэлі нам закрыць АЭС. Усіх, хто на грантах швэндаўся з гэтай антыбеларускай прапагандай па пляцах Вільні і Варшавы, трэба судзіць за здрадніцтва нацыянальным інтарэсам!
  • Дачнік
    10.03.2026
    Знайдзіце просценькі графік - залежнасць масы прадуктаў дзялення ад энэргіі дзелячага нейтрона:

    https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A3%D1%80%D0%B0%D0%BD-235#/media/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:Uranium-235_fission_products_yields_log_scale.png

    І адкажыце сабе самі, ці з'яўляецца рэактар без паскаральніка тым тыпам рэактараў, якія вырашаюць галоўную праблему ядзернай энэргетыкі - адкіды.
  • Filipp
    11.03.2026
    "Урсула фон дэр Ляен назвала адмову ад атамнай энергетыкі стратэгічнай памылкай"©
    Як жа так? Вы ж 20 год запар казалі іншае! Можа праз пару год прыдзе час, і выкажыце, сто няма бацькоў нумар адзін і два, а існуюць толькі маці і бацька?

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць