Ва Украіне паказалі, як ударылі па заводзе «Крэмній Эл» у Бранску ВІДЭА
Сілы абароны Украіны нанеслі ўдар ракетамі паветранага базавання Storm Shadow па заводзе мікраэлектронікі «Крэмній Эл» у Бранску. Удар быў часткай дзеянняў, накіраваных на зніжэнне вайскова-эканамічнага патэнцыялу Расіі, паведаміў Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны.

Паведамляецца, што ў цэль паспяхова патрапілі, а вытворчыя магутнасці прадпрыемства атрымалі значныя пашкоджанні. Дакладны маштаб нанесеных стратаў пакуль удакладняецца.
Паветраную разведку перад ударам праводзіла падраздзяленне асобнага палка беспілотных сістэм «Рэйд».
Завод «Крэмній Эл» лічыцца важным прадпрыемствам у вытворчым ланцужку расійскага высокадакладнага ўзбраення. Ён спецыялізуецца на выпуску дыскрэтнай паўправадніковай тэхнікі і інтэгральных мікрасхем, якія выкарыстоўваюцца ў сучасных сістэмах узбраення, у тым ліку ў ракетах «Іскандэр».
Як паведаміў губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз, падчас атакі загінулі 6 чалавек, 37 пацярпелі.
Каментары