Свет5858

Трамп: Апошні чалавек, ад якога нам патрэбна дапамога, гэта Зяленскі

Раней прэзідэнт Украіны прапанаваў дапамагчы сілам ЗША і іх саюзнікам на Блізкім Усходзе ў перахопе іранскіх беспілотнікаў, выкарыстоўваючы вопыт украінскіх вайскоўцаў.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Каментуючы прапанову Украіны, Трамп сказаў, што ЗША «не патрэбна дапамога» і што «апошні чалавек, ад якога патрэбна дапамога, гэта Зяленскі».

Прэзідэнт ЗША адмовіўся каментаваць, ці прынялі ЗША дапамогу Украіны ў галіне тэхналогій перахопу беспілотнікаў.

У сацсетцы X Зяленскі пісаў, што краіны Блізкага Усходу звярнуліся да Украіны з просьбай падзяліцца вопытам перахопу іранскіх дронаў «шахед» падчас масіраваных удараў. «Таму мы ўжо накіравалі групы экспертаў у тры краіны», — паведаміў Зяленскі.

Іранскі бок у адказ заявіў, што Украіна цяпер з’яўляецца «законнай і легальнай цэллю» для Ірана. 

Трамп таксама зноў выказаў прэтэнзіі ўкраінскаму прэзідэнту: «Я здзіўлены, што Зяленскі не хоча дамовіцца. Скажыце Зяленскаму, каб ён ішоў на ўгоду, таму што Пуцін гатовы дамовіцца».

«З Зяленскім значна цяжэй дамовіцца», — дадаў прэзідэнт ЗША.

Каментары58

  • Папа не римский
    15.03.2026
    Хто яшчэ думая што трамп не агент маскалей ?здыхаць пара старым в... і рай для вас зачыняны

    [Зрэдагавана]
  • Ё
    15.03.2026
    Папа не римский, Нагадваю, што менавіта малады Абама аддаў Крым Расіі, нават санкцыі нармальныя не ўводзіў, а Іранскіх аятол песціў грошамі.
  • Украінскі аглядальнік
    15.03.2026
    Апошняе, што трэба рабіць у гэтым жыцці - гэта слухаць трызненне ...

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Настаўніца рускай мовы з Ліды падрыхтавала ўжо 16 стобальнікаў на ЦЭ5

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

Расійскі аналаг Starlink страціў адзін са сваіх спадарожнікаў2

У Мінску з'явіцца шарбет са смакам напою «Сняжок»1

Беларускім юрасобам дазволілі разлічвацца токенамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць