Меркаванні2222

Губарэвіч спрабуе ўзяць Бабарыку на слабо: «Ёсць апасенні, што не атрымаецца пераадолець прахадны бар’ер на выбарах у КР?»

Віктар Бабарыка заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду, як не будзе ўдзельнічаць і аргкамітэт ягонай партыі «Разам». Юрась Губарэвіч пракаментаваў аргументы былога банкіра. 

Не ведаю, хто фармаваў пазіцыю партыі «Разам» адносна няўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную Раду. Але ў прадстаўленым выглядзе яна не вытрымлівае ніякай крытыкі.

«Неабходна змяніць прынцыпы фармавання і ўзаемадзеяння ўсіх інстытуцыйных органаў дэмакратычных сіл…» — прапанова цікавая, хаця і не новая. Аднак ці не прасцей гэта зрабіць, з’яўляючыся часткай працэсу?

Каардынацыйная Рада з’яўляецца адным з трох падпісантаў Пратакола аб узаемадзеянні ОСТ — АПК — КР. Атрымлівайце заўважную колькасць месцаў у КР, стаўце пытанне аб пераглядзе Пратакола.

Не разумею, як гэта можна рабіць звонку. Хіба што запісацца ў шэрагі маргіналізаваных груп, якія крытыкуюць, але рэальна не здольныя ні на што паўплываць.

«Мы спрабавалі перанесці дадзеныя выбары на восень…» — вось тут, калі ласка, падрабязней. Як спрабавалі? Наколькі ведаю, ніводнага афіцыйнага звароту да Каардынацыйнай Рады не паступала. Таксама не было і публічных заяваў.

Увогуле, практыка пераносу даты выбараў пад патрэбы аднаго з дзясяткаў палітычных суб’ектаў з’яўляецца заганнай, бо парушаецца асноватворны прынцып: перыядычнасць і прадказальнасць выбарчых працэсаў, базавы дэмакратычны прынцып, які не павінен залежаць ад гатоўнасці асобных арганізацый.

І нават калі дапусціць перанос выбараў, застаецца адкрытым пытанне: ці гарантавала б гэта ўдзел партыі «Разам», калі за 6 папярэдніх гадоў не была сфармаваная адпаведная арганізацыйная база?

«Партыя «Разам» … дзейнічае ў інтарэсах беларускага народа і сваіх членаў.»

А тут у чым праблемы? Ёсць апасенні, што не хопіць членаў для фармавання выбарчага спісу і інтарэсы беларускага народа з 2020 года настолькі змяніліся, што не атрымаецца пераадолець прахадны бар’ер на выбарах у Каардынацыйную Раду?

«На дадзены момант мы не бачым магчымасці сапраўды забяспечыць эфектыўнасць КР і мэтазгоднасць сваёй дзейнасці ў яго рамках». З улікам вышэй пералічанага, гэта найбольш зразумелы і лагічны пункт заявы. З такім стаўленнем да разумення ролі дэмакратычных інстытуцый і формаў ўдзелу ў палітычным жыцці партыі «Разам» прынесці дадатковую вартасць сапраўды будзе складана.

Каментары22

  • Пінская шляхта
    30.03.2026
    Затое Ваня Краўцоў ізноў пойдзе. І будзе чарговы раз сакратаром.
  • імя
    30.03.2026
    Губарэвіч, які 2020 называў Бабарыку спойлерам. А сам нават подпісы не здолеў сабраць пасля "праймэрыз"
  • Ну
    30.03.2026
    «Партыя «Разам» … дзейнічае ў інтарэсах беларускага народа і сваіх членаў.»
    Бабарыка і Ко, вы не Ўстаў камерцыйнай арганізацыі ўкладаеце. Вызначыцеся, вы за інтарэсы народа ці за інтарэсы членаў сваёй партыі. Толькі далёкі ад палітыкі чалавек можа думаць, што магчымае 100% -вае адначасовае спалучэнне інтарэсаў усіх ва ўсіх сітуацыях.

Цяпер чытаюць

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў8

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Венесуэле 11‑гадовага хлопчыка жывога дасталі з-пад завалаў праз 70 гадзін пасля землятрусу

У Мінску загарэўся дом на рагу Леніна і Карла Маркса1

«А цар жа несапраўдны!» У Расіі нарастае раздражненне Пуціным15

Каля папулярнага вадаёма пад Мінскам утварыўся вялізны затор ВІДЭА

На месцы колішняга помніка Леніну ў Кіеве паставяць помнік гетману Мазепу5

«Яндэкс» схаваў на сваіх картах 119 аб’ектаў у Расіі4

На дарозе з Газы ў Ашмяны юнак на Audi ў лоб урэзаўся ў Chevrolet. 15‑гадовая дзяўчына і 17‑гадовы хлопец загінулі10

У Расіі прадаюць «беларускае» марозіва. Але беларусу дастаткова глянуць на ўпакоўку ФОТАФАКТ13

У Слоніме дзеля рэканструкцыі вызвалення горада вызваляюць яго ад дрэў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў8

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць