Бабарыка заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду
Не будзе ўдзельнічаць і аргкамітэт ягонай партыі «Разам». Экс-прэтэндэнт у прэзідэнты і былы палітвязень напісаў пра гэта ў сваім фэйсбуку.

«Дарагія сябры! Я хацеў бы прадставіць вам пазіцыю Аргкамітэта партыі «Разам» адносна нашага ўдзелу ў Каардынацыйнай радзе. Пасля неаднаразовага і дэталёвага абмеркавання, было прынята рашэнне аб няўдзеле нашай партыі ў вясновых выбарах у гэты орган.
Падставай для такога рашэння з’яўляюцца два моманты.
1. Мы лічым, што перад тым, як удзельнічаць у выбарах у КР, неабходна змяніць прынцыпы фармавання і ўзаемадзеяння ўсіх інстытуцыйных органаў дэмакратычных сіл у эміграцыі на падставе парламенцка-прэзідэнцкай рэспублікі, якія павінны забяспечваць незалежнасць, празрыстасць і падсправаздачнасць усіх гэтых інстытуцый.
Мы спрабавалі перанесці выбары на восень, каб была магчымасць падрыхтаваць і ўзгадніць гэтыя прапановы з усімі зацікаўленымі бакамі. Аднак нам гэта не ўдалося.
2. Партыя «Разам» першапачаткова планавалася як рэальна згодная прадстаўнічая арганізацыя, якая дзейнічае ў інтарэсах беларускага народа і сваіх членаў. На дадзены момант мы не бачым магчымасці сапраўды забяспечыць эфектыўнасць КР і мэтазгоднасць сваёй дзейнасці ў яе рамках.
Аднак мы падтрымліваем удзел асобных людзей (прыхільнікаў нашай партыі) і аб’яднанняў, блізкіх нам па прынцыпах і мэтах («Моладзевы наступ»), якія прынялі іншае рашэнне», — напісаў ён у фэйсбуку.
Падача заявак на ўдзел у выбарах ідзе да 31 сакавіка, самі выбары пройдуць з 11 па 17 мая.
Каментары