Моды11

У модзе новая эра бландзінак

У апошнія некалькі гадоў у модзе былі больш цёмныя колеры валасоў, але ў 2026‑м мода развярнулася ў іншы бок. Наступіла новая эра ідэй для бландзінак, піша Harper's Bazaar.

Cерыял «Гісторыя кахання». Фота: кадр з трэйлера

Серыял «Гісторыя кахання» пра Кэралін Бесэт-Кенэдзі паўплываў на ўсплёск цікавасці да мінімалістычнай моды 90‑х і светлага адцення валос. Але не толькі ён. Такія зоркі, як Марго Робі, Розэ з гурта Blackpink і Аня Тэйлар-Джой, таксама дэманструюць класічны блонд.

Спявачка Розэ. Фота: яе інстаграм

Колькасць запытаў у Google «lived-in blond» (блонд з эфектам адрослых каранёў) вырасла на 20 працэнтаў з пачатку 2026 года.

Эксперты лічаць, што цікавасць расце яшчэ і таму, што стаць бландынкай і падтрымліваць гэты колер цяпер прасцей, фарбы не такія шкодныя. Дый тыя жанчыны, якія калісьці былі бландзінкамі, а пасля адрасцілі свой натуральны колер і аднавілі здароўе валасоў, зноў гатовы да эксперыменту.

Каларысты вылучаюць некалькі модных адценняў блонду ў 2026 годзе. Калі раней запыт быў на «пацавалаваныя сонцам» валасы (тэхніка балаяж, калі афарбавана частка пасмаў), то цяпер — на суцэльны, яркі светлы блонд. Напрыклад, як у актрыс Марго Робі і Эл Фэнінг. Ён менш падобны да пляжнага стылю, чым папярэднія версіі.

Актрыса Марго Робі. Фота: AP Photo/Tom Nicholson

Шмат запытаў на светла-бэжавы, перламутравы «шампань-блонд». 

А вось ад попельных і халодных тонаў наадварот адыходзяць — жанчыны вяртаюцца да цёплага колеру.

Каментары1

  • Знаток сучаснай прыгажосці
    05.04.2026
    Да «lived-in blond» добра пасуюць вусны "курыная срака".

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі33

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць