Свет11

Адзін з асуджаных за тэракт у «Крокусе» скончыў жыццё самагубствам

Адзін з асуджаных да пажыццёвага тэрміну па справе аб тэракце ў «Крокусе» здзейсніў суіцыд, паведамляе выданне РБК са спасылкай на Галоўнае ўпраўленне Федэральнай службы выканання пакаранняў па горадзе Маскве.

Юсуфзада Якубджані

«На месцы былі праведзеныя рэанімацыйныя дзеянні, якія не далі вынікаў. На гэты момант праводзіцца праверка, сёння будуць вынікі», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле даных тэлеграм-канала Shot, самазабойца — 37‑гадовы Юсуфзада Якубджані.

Спробу самагубства ён нібыта зрабіў уначы ў сталічным СІЗА «Матроская цішыня». Дактары даставілі мужчыну ў бальніцу, дзе рэанімавалі некалькі гадзін, але ў выніку ён памёр.

Якубджані разам з яшчэ 10 асобамі атрымаў пажыццёвы тэрмін як памагаты чатырох непасрэчных выканаўцаў тэракту. Ён пераводзіў грошы на аплату жылля выканаўцам.

Прысуд па справе тэракту ў маскоўскім забаўляльным цэнтры «Крокус» быў вынесены 12 сакавіка. 15 чалавек атрымалі пажыццёвыя тэрміны. Сярод іх не толькі забойцы, але і тыя, хто дапамагаў з грашыма, жыллём і транспартам. Прысуд выклікаў абурэнне ў пацярпелых, якія лічаць яго занадта мяккім праз тэарэтычную магчымасць умоўна-датэрміновага вызвалення ў будучыні. Адвакаты ахвяр нават прапаноўвалі прыпыніць для такіх выпадкаў мараторый на смяротнае пакаранне.

Напад на «Крокус Сіці Хол» пад Масквой адбыўся 22 сакавіка 2024 года. Узброеныя нападнікі ўварваліся ў залу перад канцэртам гурта «Пікнік», адкрылі агонь па людзях і падпалілі будынак. У выніку загінуў 151 чалавек, яшчэ адзін лічыцца зніклым без вестак, а больш за 600 атрымалі раненні. 

Следства ўстанавіла, што напад арганізавалі члены забароненай у Расіі тэрарыстычнай групоўкі «Вілаят Харасан» разам з саўдзельнікамі. Частка з іх прайшла падрыхтоўку за мяжой, іншыя знаходзіліся на тэрыторыі Расіі і займаліся пошукам зброі, яе пераробкай і дастаўкай. Частку ўзбраення прывезлі спачатку ў дагестанскі Каспійск, а перад нападам — у Маскву.

Каментары1

  • Крокус-покус
    06.04.2026
    Прабачце, але ўсур'ёз пісаць як пуцінская Лубянка "устанавіла", ну гэта дурасць. Такія тэракты Лубянка сама арганізоўвае. Ці былі тыя гастарбайтары ўвогуле ў Крокусе?

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць