Усяго патроху33

У Прыпяцкім нацыянальным парку паказалі, як мяўкаюць беларускія рысі ВІДЭА

У Прыпяцкім нацыянальным парку паказалі рэдкае відэа з рыссю — на ім самец кліча самку падчас шлюбнага перыяду, заўважыла выданне Telegraf.news.

Скрыншот з відэа

Аказалася, што рысі сапраўды «мяўкаюць», але гэты гук зусім не падобны да звычайнага кацінага мяўкання. Ён значна ніжэйшы, больш грубы і нагадвае хутчэй глухі рык, які рэдка можна пачуць у прыродзе.

Посмотреть в Threads

Такія гукі звязаныя з перыядам гону, які ў беларускіх рысяў звычайна прыпадае на люты і сакавік. У гэты час самцы, якія звычайна жывуць вельмі ўтойліва і паасобку, пачынаюць шукаць самак і актыўна пазначаюць сваю тэрыторыю.

Калі яны знаходзяць пару, паводзяць сябе даволі асцярожна і некаторы час «знаёмяцца». Нягледзячы на адносна мяккія паводзіны ў гэты перыяд, самец застаецца з самкай толькі на кароткі час.

Пасля гэтага самка самастойна выхоўвае рысянят, а самец не ўдзельнічае ў іх далейшым жыцці.

Каментары3

  • Жвір
    06.04.2026
    Ведаеце што, а яны ж гэта нешта гавораць такім чынам. Неверагодна, мой кот спаў на падваконьні ў дальнім пакоі, а як толькі я ўключыў паслухаць рыся, ён імгненна прыбег да мяне, таксама паслухаць.
    І слухаў ён, бачна было, удумліва, як радыст азбуку Морзэ.

    Дарэчы, ён у мяне нарвежац, і таксама ня каўкае, а неяк курлычыць. Падобна да рыку, толькі тонкага.
  • Котка
    06.04.2026
    Жвір , вам трэба не ката-нарвежца, а нармальную нарвежку ці беларуску.
  • Жвір
    06.04.2026
    Котка, дзякуй за мілую параду, але нармальныя са мной не стрываюць быць, бо я ненармальны. А кату пофік...

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі14

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі14

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць