Грамадства55

Нечакана памёр 35‑гадовы музыка Дзмітрый Пісанік — баяніст гурта «Неба Sound»

Дуэт баяністаў актыўна выступаў як у Беларусі, так і за яе межамі. Спачуванне выказала нават нявестка Лукашэнкі Ганна Сялук.

У складзе дуэта баяністаў «Неба Sound» былі Дзмітрый Пісанік і Андрэй Даўжэнка. Яны працавалі ў сталічным тэатры эстрады, удзельнічалі ў розных праўладных мерапрыемствах — напрыклад, у «Купаллі» ў Александрыі. Выступалі і на «Марафоне адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі на апошніх выбарах, і на Усебеларускім народным сходзе.

Летась баяністы ўдзельнічалі ў канцэрце да Дня яднання Беларусі і Расіі. Артысты пісалі, што мастацтва аб’ядноўвае лепш за любыя межы.

Дарэчы, у Расіі «Неба Sound» таксама калі-некалі выступаў. Але былі і больш дальнія гастролі. У 2024 годзе гурт даваў канцэрты ў Шанхаі — прадстаўляў Беларусь на сёмай Кітайскай міжнароднай выставе імпарту.

Гралі як старыя песні, так і трэнды з тыктоку. Рабілі каверы на песні Ганны Сялук.

Сёння ў інстаграме гурта паведамілі, што 35‑гадовы Дзмітрый Пісанік раптоўна сканаў. Як растлумачылі спявачцы Алене Ланской у каментарах, прычына смерці — тромб, які адарваўся.

Выказаць спачуванні ў каментары прыйшлі Жанэт, Герман Цітоў, Вольга Рыжыкава і іншыя. Нават нявестка Лукашэнкі Ганна Сялук напісала: «Прыміце шчырыя спачуванні. Усім родным і блізкім, сябрам. Царства нябеснае і светлая памяць Дзмітрыю».

Каментары5

  • Секта РПЦ
    07.04.2026
    Ось жэ як інцярэсна, быў бы каталіком - то гэта пашана адыйсьці на Вялікдзень, а кеды атэсіст з праваслаўнаю арыентацыяй, то гэта точна зніч на стаждаючы тыдзень сканаць. Засталося токі правільна, з картохай і м'ясам наўпрост на нач паваць у ядзярным магільніку, права ва Астраўцы
  • Вацапаца
    07.04.2026
    Спутнік ці файзер?
  • Юзаф
    07.04.2026
    у народнай мове казалі "раптова памёр". Нам зараз трэба успамінаць моўныя канструкцыі, запісваць. Не рабіць кальку з расейскай

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць