Свет22

КНДР выпрабавала электрамагнітную бомбу, якая здольная выклікаць блэкаўты

Вугляродныя валакністыя бомбы, якія называюць «блэкаўт-бомбамі», прызначаны для замыкання электрасетак. Яны пагружаюць цэлыя рэгіёны ў цемру.

Фота: KCNA

Дзяржаўная прэса КНДР паведаміла пра паспяховыя тэсты і выпрабаванні сістэм электрамагнітнай зброі і вугляродных бомбаў. Кім Чэн Ын назваў гэтыя распрацоўкі «асаблівымі сродкамі стратэгічнага характару».

Выпрабаванні працягваліся тры дні — з панядзелка да серады. Пхеньян упершыню адкрыта загаварыў пра выкарыстанне энергіі для вываду з дзеяння тэхнікі, адзначае Bloomberg.

Вугляродныя валакністыя бомбы, якія таксама называюць «блэкаўт-бомбамі», прызначаныя для замыкання электрасетак. Яны пагружаюць цэлыя рэгіёны ў цемру. Электрамагнітная зброя, таксама выпрабаваная КНДР, дзейнічае інакш — яна выпальвае мікрасхемы і сродкі сувязі.

Кім Чэн Ын цяпер патрабуе ад вайскоўцаў спалучаць іх з іншымі відамі ўзбраенняў. Пхеньян імкнецца атрымаць перавагу ў лічбавай вайне.

Акрамя сакрэтных тэхналогій, КНДР праверыла баявую магутнасць сваіх балістычных ракет. Выпрабавалі касетныя боегалоўкі тактычнага прызначэння. Калі верыць прэсе КНДР, плошча знішчэння боегаловак складае 6,5—7 гектараў.

Bloomberg нагадвае, што паўднёвакарэйскія вайскоўцы сапраўды зафіксавалі некалькі залпаў балістычных ракет у водах каля ўсходняга ўзбярэжжа КНДР. Адзін з запускаў мог быць няўдалым.

Каментары2

  • Барадзед
    09.04.2026
    Путлер подарил или китайцы?
  • наш обзавидуется
    09.04.2026
    Наш обзавидуется, вспомните видеокадры из КНДР, где мойщик обосранных коров светился и лучезарился всеми цветами нескрываемой радости, видя, в понимании мойщика обосранных коров, идеал общества и государства..

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць