Грамадства22

У Мінфіне падлічылі, колькі бюджэту будзе каштаваць здароўе аднаго беларуса ў 2026 годзе

Мінімальны нарматыў на бясплатную медыцыну ў разліку на аднаго жыхара краіны ў 2026 годзе складае амаль 1700 рублёў. Такія даныя прыводзіць Міністэрства фінансаў.

Фота: Мінск-навіны

Усяго ў гэтым годзе на ахову здароўя плануюць выдаткаваць 15,3 млрд рублёў. Асноўную частку сумы (12 млрд) выдадуць мясцовыя бюджэты, яшчэ 3,3 млрд дадасць рэспубліканская казна.

Гэтыя грошы пойдуць на абнаўленне і рамонт бальніц і паліклінік, закупку сучаснага абсталявання і лекаў. Таксама за кошт бюджэту аплацяць праграмы прафілактыкі і правядзенне дыспансерызацыі.

Раней сталічныя ўлады раскрылі сабекошт некаторых медпаслуг, піша Office Life.

Так, адзін візіт да тэрапеўта абыходзіцца бюджэту прыкладна на 45 рублёў, а да стаматолага — амаль 70 рублёў. Суткі ў рэанімацыі каштуюць каля 1,7 тыс. рублёў, што фактычна роўна гадавому нарматыву расходаў на аднаго чалавека.

Каментары2

  • Ні понял
    09.04.2026
    З заробку ў 3600 у месяц я падаходнага сплочваю 468, у год 5616. Раз на год флюараграфія ды 1-2 разы на тэрапеўта, аналізы. 1700 на мяне ідзе, а куды астатнія амаль 3900 Няўжо красаўцам-прыгажунам ?
  • Сымон
    09.04.2026
    Вось жа мразоты - яшчэ маюць нахабства тыкаць у твар беларусам гэтамі капейкамі, у час калі толькі што зачынілі дабрачынныя фонды дзеля фінансавання лячэння анкахворых дзетак! Ну дык падлічце кошт для бюджэта стварэння клінікі з Ждановічах і штогадовага асблугоўвання ў ёй дыктатара і ягонай кодлы, якія карыстаюцца ёй бяз чэргаў і дэфіцыту найлепшых лекаў за бюджэтны кошт, а астатнім усё гэта прапануецца толькі за неслабыя грошы.

Цяпер чытаюць

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер11

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Усе навіны →
Усе навіны

У Лепельскім раёне мужчына ўпаляваў ваўка, і гэта стала пачаткам непрыемнасцяў2

«Будзе вільгаць — будуць грыбы». Пад Гроднам ужо збіраюць лісічкі

23‑гадовы Руслан з Жабінкі закахаўся ў расіянку і пераехаў да яе. А там і на фронт — і пражыў два тыдні10

Джон Коўл патлумачыў, чаму не паехаў у Мінск разам з прапаведнікам Грэмам5

Трамп заявіў пра планы змяніць рэжым на Кубе пасля таго, як разбярэцца з Іранам5

Дзіўная гісторыя з каршэрынгам. У сэрвісу і кліента — абсалютна розныя версіі2

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА18

Расія і Украіна правялі абмен палоннымі1

Брытанія 25 гадоў не можа дэпартаваць беларуса — той хлусіць беларускім уладам, што ён не свой. І яны не забіраюць яго дадому7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер11

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць