Вайна3030

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам

29 красавіка ўкраінскія беспілотнікі атакавалі найбольшы аб’ект Пермскага раённага нафтаправоднага ўпраўлення — лінейную вытворча-дыспетчарскую станцыю «Перм». 

Неба над Пермю зацягнуў чорны дым. Фота: Exilenova+ / Telegram

Узнік магутны пажар. Неба над мільённай Пермю зацягнула чорным дымам.

Украіна апошнім часам робіць стаўку на ўдары па рэзервуарах, а не па ключавых элементах НПЗ. Стратэгічны ўплыў удараў па цыстэрнах не такі і вялікі: згарэла і згарэла, адбудавалі. Аднак гіганцкія пажары ўздзейнічаюць на настроі насельніцтва Расіі. Уладам немагчыма схаваць прапушчаныя ўдары, пры якіх прытым, у адрозненне ад расійскіх удараў па гарадах, амаль няма ахвяр сярод мірнага насельніцтва.

У расійскім інтэрнэце гэтыя ўдары выклікаюць усё больш рэзкую рэакцыю. Негатыў, які раней датычыў Герасімава, Шайгу і Пяскова, распаўсюдзіўся ўжо і на самога Пуціна.

Масква больш не можа прадаць грамадству тэзу, што «вайна ідзе па плане». Дэфіцыт ракет для ЗРК «Панцыр» таксама стаў відавочны.

Тэмпература закіпання расійскага грамадства не дасягнутая, для гэтага спатрэбіліся б больш выяўныя паразы на фронце ці масавая мабілізацыя. Аднак і ўра-патрыятычных настрояў больш не назіраецца. 

Кіеў працягвае метадычна наносіць удары па аб'ектах паліўнай інфраструктуры Расіі. Вайна перастала быць папулярнай сярод расіян, яны пачалі разумець яе выдаткі. Украіна разлічвае, што такой цярплівай тактыкай і створыць урэшце перадумовы для яе спынення.

Каментары30

  • qwerty
    29.04.2026
    "Стратэгічны ўплыў удараў па цыстэрнах невялікі: згарэла і згарэла" - ахаха, звучит как тезис из разряда "санкции только на пользу")
  • .
    29.04.2026
    "Стратэгічны ўплыў удараў па цыстэрнах невялікі: згарэла і згарэла. "
    Но это же не так. Вы считаете, что резервуары строили только для того, чтобы они были, потому что это красиво? Или они как-то сглаживают неравномерность поставок нефти или отгрузок нефтепродуктов? А если сглаживают, где хранить избытки при отсутствии резервуаров?
  • И что яны бачуць мiльёны?
    29.04.2026
    Украина сделала ставку на то что сделал Россия на терорр мирного населения и это видят миллионы и это помещает их в 1 лодку с агрессором.
    В военном плане это не поможет, если они думают что население в рф что-то решает, то уровень квалификации печальный.

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала21

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

У Вішнёвым пад Кіевам падчас расійскай атакі выбухнуў склад боепрыпасаў. Зяленскі паабяцаў пакараць вінаватых5

У ВКЛ «ненавідзелі рускіх больш, чым крымцаў». У Расіі чарговы раз адкарэктавалі падручнікі па гісторыі37

Сям'ю беларускага футбольнага арбітра напаткала нечаканая бяда: цяжкая хвароба маленькага сына

У Гомелі вадалаз выпадкова знайшоў у Сожы косткі мамантаў і бізонаў2

Вываз нафты з Персідскага заліва амаль спыніўся

МТБанк абвясціў пра змену лагатыпа2

«Здзелка згарэла». Аўтар кнігі «Аўтарытарызм пад пагрозай» пералічыў падставы для аптымізму наконт будучыні Беларусі8

«Цотны-няцотны». У Расіі вынаходзяць усё хітрэйшыя схемы продажу бензіну2

Аэрапорт Палм-Біч у Фларыдзе цяпер афіцыйна носіць імя Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала21

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць