Вайна11

Украінскія дроны зноў атакавалі порт у расійскім Прыморску

Паводле паведамлення губернатара Ленінградскай вобласці Аляксандра Драздзенкі, уначы рэгіён адбіваў масаваную атаку, падчас якой было збіта больш за 60 беспілотнікаў.

Фота NASA з цеплавымі сігнатурамі над тэрыторыяй порта Прыморск

Па словах губернатара, галоўнай цэллю атакі стаў марскі гандлёвы порт Прыморск. Там узнікла ўзгаранне, як запэўнівае Аляксандр Драздзенка, «у выніку адбіцця атакі».

Мясцовыя жыхары паведамлялі пра шматлікія выбухі за ноч, спадарожнікі NASA фіксавалі цеплавыя сігнатуры пажару на тэрыторыі порта.

Паведамляецца, што пажар ужо ліквідаваны. Разліву нафтапрадуктаў, паводле афіцыйнай інфармацыі, не зафіксавана.

З-за гэтай сітуацыі часова ўводзіліся абмежаванні на палёты ў мясцовыя аэрапорты, у тым ліку ў Пулкава і Пскоў. Былі затрыманыя больш за 70 рэйсаў, каля двух дзясяткаў адмененыя.

Да 8‑й гадзіны раніцы па мясцовым часе абмежаванні былі знятыя.

Паводле звестак Мінабароны Расіі, за гэту ноч былі збітыя 334 украінскія дроны над 15 расійскімі рэгіёнамі і анексаваным Крымам.

Каментары1

  • кот в матроске
    03.05.2026
    пыпа должен понять что с соседями нужно жить дружно и обязан свалить с оккупированных территорий

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі15

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Самары гарыць НПЗ

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі15

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць