Грамадства11

EPAM заключыла шматгадовае партнёрства з Anthropic, будуць укараняць Claude

У EPAM удакладнілі, што дзякуючы партнёрству дапамогуць карпаратыўным кліентам укараняць Claude, распрацаваны кампаніяй Anthropic, у рэальныя бізнэс-працэсы, піша Office Life.

Гэта азначае, што будуць спрашчаць складаныя састарэлыя аперацыі, аўтаматызаваць працоўныя працэсы, аналізаваць вялікія масівы даных. Зробяць гэта за кошт інжынернага досведу EPAM і мадэляў Claude, Claude Code і Claude Agent SDK ад Anthropic.

У прэс-рэлізе сказана, што EPAM фармуе спецыяльнае падраздзяленне з больш як 10 тысяч архітэктараў, сертыфікаваных па Claude, уключаючы 250 спецыялізаваных інжынераў. Сертыфікацыю ўжо прайшлі больш за 1,3 тысячы чалавек, а да канца III квартала іх павінна стаць 5 тысяч. Яшчэ тысячы такіх спецыялістаў падрыхтуюць у 2027 годзе. Паралельна больш за 20 тысяч супрацоўнікаў EPAM прайшлі навучанне праз Anthropic Academy.

Паводле слоў Элейны Шэхтэр, дырэктара па стратэгіі і трансфармацыі EPAM, партнёрства з Anthropic — важная веха ў місіі кампаніі па ператварэнні ў вядучага пастаўшчыка стратэгічных паслуг, арыентаваных на ІІ, для кліентаў са спісу Global 2000.

Anthropic — гэта вядучая амерыканская кампанія ў галіне штучнага інтэлекту, створаная ў 2021 годзе былымі супрацоўнікамі OpenAI, якая распрацавала ChatGPT.

Каментары1

  • Indrid Cold
    09.05.2026
    Добры час прадаць іх акцыі, пакуль яны яшчэ нешта каштуюць

Цяпер чытаюць

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ20

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

Гомель накрыла залева ВІДЭА

Памёр Юры Качук3

У Мінску закрываецца этнакрама «Рагна»6

Зяленскі стварыў Камандаванне дальнабойнага ўплыву на Расію5

«Піва тут няма наогул». Беларускаму айцішніку ў Саудаўскай Аравіі крута — але ёсць цана1

У папулярнай расійскай халве знайшлі лішак кадмію1

Беларус за 1000 еўра купіў у Расіі пасведчанне кіроўцы. Цяпер у яго праблемы ў Польшчы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ20

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць