Свет44

Трамп заявіў, што адмяніў новы ўдар па Іране па просьбе лідараў Катара, ААЭ і Саудаўскай Аравіі

Перамовы працягваюцца.

Фота: AP Photo / Alex Brandon

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што адклаў новы ўдар па Іране, які планаваўся на аўторак, па просьбе лідараў Катара, Саудаўскай Аравіі і ААЭ, паколькі «цяпер вядуцца сур’ёзныя перамовы», піша Бі-бі-сі.

«Падчас сур’ёзных перамоваў эмір Катара Тамім бін Хамад Аль Тані, наследны прынц Саудаўскай Аравіі Мухамед бен Салман і прэзідэнт ААЭ шэйх Мухамед бін Заід Аль Нахаян папрасілі мяне адкласці нашу атаку на Іран, якая была запланавана на заўтра», — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.

Трамп паведаміў, што яго праінфармавалі пра магчымасць заключэння здзелкі, якая будзе «цалкам прымальнай» для ЗША, і дадаў: «ІРАН НЕ ПАВІНЕН МЕЦЬ ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОІ!»

«З павагі да гэтых лідараў я даручыў кіраўніку Пентагона Піту Хегсэту, старшыні Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў Дэну Кейну і ўзброеным сілам ЗША не наносіць удар па Іране заўтра. Але таксама я загадаў ім быць гатовымі неадкладна пачаць поўнамаштабнае наступленне на Іран, калі прымальнага пагаднення не будзе», — растлумачыў Трамп.

Ён падкрэсліў, што пагадненне павінна гарантаваць адсутнасць у Ірана доступу да ядзернай зброі.

Іран пакуль публічна не пракаментаваў апошнюю заяву Трампа.

Паведамленні пра тое, што ЗША і Ізраіль нібыта рыхтуюцца аднавіць ваенную кампанію супраць Ірана, з’явіліся ў апошнія дні на фоне больш жорсткай рыторыкі Трампа. Раней ён пагражаў Тэгерану аднаўленнем удараў, заявіўшы, што «для Ірана гадзіннік цікае, і ім лепш паспяшацца, інакш ад іх нічога не застанецца».

Выданне Axios са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу ў кіраўніцтве ЗША паведамляла, што калі Іран не зменіць сваю пазіцыю, ЗША будуць вымушаныя працягваць перамовы «пры дапамозе бомбаў».

Каментары4

  • ау!
    19.05.2026
    Модер, где комменты?
  • Жвір
    19.05.2026
    Трамп баіцца. Гэта пацьвярджае слабыя пазіцыі Трампа перад лістападам.
  • ага
    19.05.2026
    Бояться шейхи, что прилетит им карачун из Ирана и будет пушной зверек этим богатеньким Буратинам.

Цяпер чытаюць

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома7

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх лясах ужо збіраюць першыя суніцы

Новыя грузавікі вызвалілі ад утылізацыйнага збору

Каталіцкі святар на Магілёўшчыне раздаў усю маёмасць парафіянам: Добра не мець нічога, апроч дзвюх вопратак6

Гід-шэрп правёў на Эверэсце шэсць дзён без вады, ежы і запасаў кіслароду. Яго ўдалося выратаваць1

Саша Зверава, былая дзяўчына Эдуарда Бабарыкі, пераехала ў Ізраіль33

Стала вядома, якога святара-стараабрадца затрымалі ў Пастаўскім раёне1

Памерла Маржан Сатрапі — аўтарка графічнага рамана «Персеполіс»

Беларусы скардзяцца, што любімыя сыркі з пандай ужо «не тыя». Ці змянілі рэцэпт пасля перадачы «Савушкаваму прадукту»?11

Атручэнне дашкольнікаў зафіксавана і ў іншых населеных пунктах6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома7

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць