Свет33

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам

На шматлікіх АЗС зніклі папулярныя маркі паліва. 

У Краснадарскім краі Расіі пачаліся перабоі з палівам на аўтазаправачных станцыях. Мясцовыя тэлеграм-каналы і жыхары Краснадара паведамляюць, што на многіх АЗС цалкам скончыўся бензін марак АІ-92 і АІ-95.

Са слоў кіроўцаў, паліва няма як у самім абласным цэнтры, так і на трасе ў кірунку да акупаваных украінскіх тэрыторый. На тых станцыях, дзе бензін яшчэ застаўся, імгненна вырастаюць велізарныя чэргі.

Пры гэтым мясцовыя жыхары адзначаюць, што на кубанскія запраўкі сталі масава прыязджаць кіроўцы з анексаванага Крыма, паколькі на самім паўвостраве бензіну ў свабодным продажы няма ўжо некалькі тыдняў.

Улады рэгіёна прызналі наяўнасць праблемы, аднак назвалі яе «кароткачасовымі перабоямі».

Паводле афіцыйнай версіі чыноўнікаў, прычынай калапсу стаў «рэзкі рост попыту». Ажыятажу нібыта не вытрымалі прыватныя заправачныя станцыі, якія закупляюць бензін дробнаоптавымі партыямі. У Аперштабе супакойваюць, што на АЗС буйных сеткавых аператараў паліва ўсё яшчэ ёсць у наяўнасці, і цяпер яны тэрмінова карэктуюць графікі сваіх паставак.

Каментары3

  • Indrid Cold
    09.06.2026
    Навошта вам аўтамабіль, калі дарогі няма? ;)
    Мазыр, Наваполацк, як там справы? Усё добра?
  • *
    09.06.2026
    Мазыр, Наваполацк тут пры чым?
  • И
    09.06.2026
    Этот флешмоб под названием #можем-повторить нужно масштабировать на все регионы рф. Русские, вы же так хотели «повторить», вот теперь наслаждайтесь.

    Желаю Украине чаще и больше бить по российским нпз, заводам, складам, портам, базам и всему тому, что причастно к российскому имперскому дер..му.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць