Свет99

У Літве будзе новы прэм'ер

Інга Ругінене пакіне пасаду прэм’ер-міністра і вернецца ў Міністэрства сацыяльнай абароны і працы, якое яна ўзначальвала да таго, як стала кіраўніцай урада, піша LRT.

Інга Ругінене. Фота: Foto Olimpik/NurPhoto via Getty Images

«Я хачу вярнуцца туды, дзе заўсёды было маё сэрца. Я разглядаю гэта як натуральную ратацыю і вельмі важны этап у маім жыцці. Калі я была патрэбна ў цяжкі момант, я не пабаялася ўзяць на сябе адказнасць. А сёння я адчуваю сябе спакойна», — сказала Ругінене ў інтэрв’ю, апублікаваным у суботу ў LRT.

Так яна адказала на пытанне, ці разглядае яна будучыя змены як натуральную палітычную ратацыю або як крок назад.

«У мяне ёсць магчымасць вярнуцца туды, дзе я магу быць найбліжэй да людзей і пытанняў, якія заўсёды былі для мяне самымі важнымі», — адзначыла палітык.

Ругінене займала пасаду міністра сацыяльнай абароны і працы ва ўрадзе Гінтаўтаса Палуцкаса. Пасля яго адстаўкі 25 верасня мінулага года Ругінене заняла пасаду прэм’ера.

Сярод найважнейшых рашэнняў на пасадзе прэм’ера Ругінене назвала выдачу фінансавання для абароннай сферы ў памеры 5,38% ВУП краіны, узмацненне супрацьпаветранай абароны і барацьбу з кантрабандай цыгарэт з дапамогай метэазондаў.

Прэм’ерка адзначыла, што цяпер зрабіла б некаторыя рэчы інакш, але не шкадуе, што ўзначаліла ўрад.

Верагодна адказнасць за кіраўніцтва ўрадам возьме на сябе лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы Міндаўгас Сінкявічус.

Плануецца, што кабінет міністраў падасць у адстаўку 23 чэрвеня пасля таго, як сацыял-дэмакраты вырашылі замяніць у кіроўнай большасці партыю «Зара над Нёманам» на Саюз дэмакратаў «У імя Літвы».

Каментары9

  • Сау́гас Гарадзец
    22.06.2026
    І ніхто ссянелымі пальцамі за крэсла не трымаецца, як некаторыя "одарённые"
  • Янка
    22.06.2026
    У памяці беларусаў яна застанецца прэм'еркай, пад час кіравання якой з Літвы быў вымушаны з'ехаць офіс Ціханоўскай (чаго не было нават тады, калі міністрам быў сумна вядомы спадар Кашчунас), а раптоўнае закрыццё мяжы ўрадам якой дазволіла захапіць у заклад некалькі сотняў фур з літоўскай рэгістрацыяй. Карацей кажучы - прэм'еркай сумнеўных крокаў
  • Кол
    22.06.2026
    А новы будзе ў адэкваці ?

Цяпер чытаюць

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Каба-Вэрдэ выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету7

Што такое «альпійскі развод»? З'ява, пра якую лепш ведаць загадзя, каб застацца ў жывых у паходзе3

Хет-трык Дэмбеле дапамог Францыі разграміць Нарвегію2

У Галыгіных нарадзіўся трэці сын. Назвалі яго Лука20

Радаслаў Сікорскі назваў неадэкватнымі паводзіны Польшчы ў сітуацыі з ордэнам Белага Арла17

«Будзем спадзявацца на добры вынік». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра кантакты з ЗША наконт палітвязняў

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

Расія рэзка павялічыла імпарт авіяцыйнага паліва з Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць