Грамадства66

Акцыя памяці пад Чэрвенем

27 чэрвеня сябры Кансэрватыўна‑Хрысьціянскай Партыі — БНФ правялі штогадовыя мэмарыяльныя мерапрыемствы памяці ахвяраў расейскага генацыду ў горадзе Чэрвені (былы Ігумень) Менскай вобласьці.

Вялікая група сяброў Партыі прыбыла з Менска, Баранавічаў і Слуцка і распачала мерапрыемствы каля будынка былой Ігуменскай турмы, дзе расейскія акупанты вязьнілі і катавалі беларускіх патрыётаў яшчэ ў 19‑м стагоддзі. Праз турму прашлі паўстанцы Кастуся Каліноўскага, адраджэнцы канца 19‑га — пачатку 20‑га стагоддзя. Маскоўскія акупанты савецкага пэрыяду зрабілі турму выспай Архіпелага ГУЛАГа.

Тут катавалі і вязьнілі беларусаў на працягу 1917‑41 гадоў.

У гэтай вязьніцы каты НКВД трымалі вязьняў апошнюю ноч перад расстрэлам 26 чэрвеня 1941 г., пасьля таго, як прыгналі іх з менскай турмы.

На наступны дзень яны пагналі калёну вязьняў па шашы ў бок Расеі і непадалёк ад Чэрвеня адкрылі агонь па людзях. Было забіта больш за паўтары тысячы людзей, толькі нямногія здолелі ўцячы і выратавацца. Злачынства маскоўскага захопніка наклалася на злачынства нямецкага захопніка нашай зямлі.

Фронтаўцы прайшлі шляхам беларускіх пакутнікаў пад нацыянальнымі Бел‑Чырвона‑Белымі Сьцягамі, транспарантам «Ігумен. 26 чэрвеня 1941 года.

На магілах ахвяраў былі ўскладзены вянкі і кветкі, запалены сьвечкі. Людзі засьпявалі гімн «Магутны Божа». Перад грамадой выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» і КХП‑БНФ, сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі, сп. Алесь Чахольскі, адказны сакратар Фронту і Партыі, Валеры Буйвал, сакратар Фронту і Партыі.

У грамадзе было шмат маладых людзей і падлеткаў, якія ўпершыню пабылі на месцы Ігуменскай трагедыі. Моладзь разам з старэйшымі сьпявала патрыятычныя песьні і ваярскія гімны. Напрыканцы мерапрыемства грамада засьпявала гімн «Магутны Божа».

bielarus.et

Каментары6

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі29

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Бранскай вобласці беларус штурхануў на дарозе палена — і стаў выпадковай ахвярай вайны6

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ1

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі29

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць