Улада22

Лукашэнка загадаў пракуратуры кантраляваць праваахоўныя органы

Кіраўнік дзяржавы прыняў з дакладам генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Рыгора Васілевіча.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Рыгора Васілевіча.

Прэзідэнту даложана аб прымаемых мерах, накіраваных на папярэджанне і выкараненне правапарушэнняў. За 7 месяцаў 2010 года колькасць асабліва цяжкіх злачынстваў у краіне скарацілася на 11 працэнтаў, з іх забойстваў — на 20 працэнтаў, цяжкіх цялесных пашкоджанняў — на 12 працэнтаў, грабяжоў — на 14 працэнтаў. Таксама амаль на 13 працэнтаў скарацілася злачыннасць сярод непаўналетніх.

Разам з тым захоўваецца і шэраг праблем. Так, не скарачаецца рэцыдыўная злачыннасць, што сведчыць аб недахопах у рабоце як органаў пракуратуры, абавязаных каардынаваць работу па папярэджанню злачынстваў, так і непасрэдна органаў унутраных спраў, а таксама мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Захавалася на ўзроўні мінулага года і колькасць разбояў.

У бягучым годзе пракуратура ўзмацніла нагляд за работай суб’ектаў, надзеленых кантрольнымі паўнамоцтвамі: у іх адрас унесена 742 акты пракурорскага нагляду, 378 службовых асоб прыцягнута да адказнасці.

Кіраўніку дзяржавы таксама было даложана аб ходзе работы над Канцэпцыяй удасканалення мер крымінальнай адказнасці і сістэмы выканання крымінальных пакаранняў. Прэзідэнт запатрабаваў паскорыць работу над гэтым важным дакументам, зыходзячы з таго, што ў сучасных умовах неабходна яшчэ больш ўзважана падыходзіць да назначэння пакаранняў, звязаных з пазбаўленнем волі, і больш шырока прымяняць штрафы.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў узмацніць пракурорскі нагляд за выкананнем заканадаўства ўсімі праваахоўнымі і кантрольнымі органамі, значна больш увагі надаваць таму, як забяспечваюцца правы і свабоды грамадзян.

Каментары2

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць