Улада2020

АНТ пра аўтапрабег Пуціна: Дурні на дарогах

Крытычны фільм стаў адказам на «Хроснага Бацьку».

Змяшчаем відэа і стэнаграму сюжэта, які выйшаў на АНТ увечары 1 верасня пад загалоўкам «Скандал у расійскім сегменце інтэрнэта».

«Чыцінскія відэааматары апублікавалі здымкі фрагменту нядаўняй паездкі расійскага прэм’ера на расійскім аўтамабілі па расійскай дарозе.

Неадрэагаваны ролік абверг усё, што федэральныя каналы старанна паказвалі тэлегледачам не адзін дзень.

Чатыры дні прэм’ер Пуцін пазіраваў перад тэлекамерамі ў ролі ўдзельніка аўтапрабегу «Чыта — Хабараўск». Новую трасу «Амур», як паведамлялася, Уладзімір Уладзіміравіч адчуў за рулём аўтамабіля «Лада-Каліна». Рэкламная акцыя расійскага аўтапрама, дарожных будаўнікоў і самога прэм’ер-міністра амаль удалася. Забыліся аўтары аперацыі «Амур», што жывуць не ў часы Пацёмкіна і яго вёсак, а ў эпоху лічбавых тэхналогій і інтэрнэту.

Гэтыя хлопцы — аўтааматары з Забайкальскага клуба пазадарожнікаў-«дыверсантаў». І сёння яны цалкам апраўдалі сваю назву: аматары джыпаў аказаліся і аматарамі сумленнага відэа. Знятыя імі і апублікаваныя ў інтэрнэце фрагменты аўтапрабегу аказаліся сапраўднай дыверсіяй. Пуціна падчас паездкі суправаджала амаль сотня спецаўтамабіляў, прычым сярод іх не было ніводнага расійскага. А прыкметных жоўтых «Калін» аказалася ажно тры: 2 ехалі сваім ходам, а трэцюю везлі на платформе.

Па словах джыпераў, з імі неаднаразова праводзілі інструктаж, правяралі дакументы і аўтамабілі. Іх настаўлялі, дзе стаяць, як трымаць рукі, як сябе паводзіць, не ісці насустрач, не падаваць рукі, не махаць рукамі. Патлумачылі, што казаць, праверылі, ці няма з сабой транспарантаў. Усё гэта магло адбывацца на працягу 2165 км прэм’ерскага аўтатурнэ, мяркуюць аўтамабілісты, а выдаткі на ўсю аперацыю — перавысіць гадавы бюджэт невялікага расійскага горада.

Чатыры дні працы крамлёўскіх піяршчыкаў і журналістаў з бюджэтам тэлевізійнага фільма пайшлі сабаку пад хвост. Да дзвюх вядомых расійскіх бедаў дадалася трэцяя — дурні на дарозе. І з машынамі нешта не тое — інтэрнэт цяпер проста захліснула крытыка прадукцыі расійскага аўтапрама. І нават сабраная для Пуціна «Каліна» з дыстанцыяй у 350 км не справілася — давялося мяняць. І з дарогамі няёмка атрымалася — тут сам Пуцін пацвердзіў, што тысячы кіламетраў асфальту без інфраструктуры — прасёлачная дарога, а не федэральная траса. І аперацыя «Амур» па стварэнні станоўчага іміджу энергічнага палітыка правалілася. Журналісты добрасумленна цытавалі Пуціна, які нібыта абяцаў перадаць машыну, на якой усё пераадолеў, у музей «АўтаВАЗ». Толькі якую з трох? Бязглуздзіца атрымалася. Ці спадзяваліся, што авось ніхто не даведаецца? План Пуціна — будучыня Расіі».

Каментары20

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць