Літаратура33

Да нас едзе кароль слэму

Слэм — публічная бітва паэтаў. Ад звычайных паэтычных чытанняў слэм адрозніваецца наяўнасцю моманту гульні, якая стварае своеасаблівую атмасферу. Выступ удзельніка слэм-вечарыны ацэньваюць гледачы, таму тут важны не толькі сам тэкст, але і тое, як аўтар выконвае свой твор.

Каб даведацца болей пра слэм, чытайце: «Кароткі дапаможнік па паэтычных бітвах»..

Слэм — адносна новы від мастацтва ды нарадзіўся ў Амерыцы ў 80-х, а бацьком-заснавальнікам і найвялікшым папулярызатарам слэму лічыцца амерыканскі паэт Марк Сміт/Marc Smith.

Дык вось, гэты самы Марк Сміт, чалавек, які гэткія інтэрактыўныя чытанні і распрацаваў, у пачатку кастрычніка адведае Беларусь. Дзядька Слэм правядзе ў Мінску майстар-класы і зладзіць вечарыну паэзіі.

— Візіт Сміта — выдатная нагода для аматараў літаратуры пабачыць сусветнавядомага паэта ў дзеянні,
— кажа крытык Маргарыта Аляшкевіч, адна з арганізатарак прыезду Марка Сміта ў Беларусь. — І ў дадатак можна наўпрост абмеркаваць перспектывы слэм-паэзіі з яе стваральнікам.

Выступы з удзелам Марка Сміта адбудуцца ў Лінгвістычным універсітэце і БДУ, а таксама ў Пушкінскай бібліятэцы.

А вось 6 кастрычніка ў мінскім R-сlub’e Майкл Сміт правядзе фінал беларускага ENLP/«Англамоўнага паэтычнага слэму». 20 вядомых і невядомых беларускіх паэтаў будуць спаборнічаць у гэтым паэтычным мастацтве. Хіба з адной незвычанкай — усё (чытанне твораў, іх ацэнка, і мадэрацыя) будзе адбывацца па-ангельску. Чаму, маючы цэлую пляяду айчынных слэм-паэтаў, раптам не на роднай мове?

— Мы наракаем, што наша літаратура не знаходзіць выхаду ў свет, — адказвае Маргарыта Аляшкевіч, — думаю, наш англамоўны слэм падсцябне і паспрыяе палулярызацыі нашай паэзіі за мяжою. У дадатак, на вечарыне будзе абвешчаны вольны мікрафон, і ўсе ахвочыя змогуць пачытаць свае вершы па-беларуску.

Арганізатары запрашаюць ахвочых да ўдзелу ў англамоўным паэтычным слэме ўсіх ахвочых. Заявы прымаюцца з 8 верасня да 30 верасня 2010 на электронную пошту: [email protected]

Марк Сміт (нар. у 1949) — амерыканскі паэт, заснавальнік паэтычнага слэм-руху. Ён пачаў сваю кар’еру ў сярэдзіне 80-х. Ён хутчэй прадстаўляе, чым проста дэкламавую свае творы. Сміт сцвярджае, што сваёй творчасцю хоча вярнуць паэзіі народу, бо на звычайных паэтычных вечарынах людзі пачалі нудзіцца. Сміт —аўтар тэлеперадачы «Злучаныя Штаты Паэзіі».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі31

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё4

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі31

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць