Галоўным героем новай сацыяльнай рэкламнай кампаніі, мэта якой — прышчапіць імігрантам цікавасць да новай радзімы і дапамагчы інтэгравацца ў грамадства, стала нямецкая мова. У наўпростым сэнсе слова.
У рэкламных матэрыялах знакамітасці, якія прадстаўляюць розныя этнічныя меншасці, якія жывуць у Германіі, паказваюць перад аб’ектывам камеры языкі, размаляваныя ў колеры нямецкага сцяга — чорны, чырвоны і залаты.
«Выкажыся. Уліся ў жыццё», — такі лозунг кампаніі, якую фінансуе Германскі фонд інтэграцыі, заснаваны ў 2008 годзе буйнымі нямецкімі выдаўцамі.
Сярод удзельнікаў акцыі — вядомы рэпер Олівер Харыс, выканаўца
Да вечара пятніцы ролікі і фота з’яўляюцца ў эфіры нямецкіх тэлеканалаў і на старонках друкаваных выданняў, у тым ліку такіх тыражных, як Bild і штодзённая газета Hurriyet, якая выходзіць на турэцкай мове.
Пакаранне для прагульшчыкаў
Інтэграцыя — галоўная тэма канферэнцыі ў Берліне, на якой у сераду старшынствавала канцлер Ангела Меркель. У апошнія тыдні краіна вельмі бурна абмяркоўвае гэтую праблему, і дэбаты гэтыя сталі яшчэ больш актыўнымі ў кастрычніку, калі сама Меркель сказала, што мультыкультуралізм у Германіі праваліўся.
У краіне сёння пражывае каля 15 млн прадстаўнікоў этнічных меншасцяў, у тым ліку каля 4 млн мусульман. Гэта другая па велічыні — пасля Францыі — мусульманская абшчына ў Заходняй Еўропе.Пры гэтым у Германіі з 2005 праводзяцца курсы па інтэграцыі, на якіх імігрантам выкладаюць нямецкую мову і расказваюць аб традыцыях краіны.
На выступе на берлінскім форуме канцлер сказала, што для рэалізацыі ідэі інтэграцыі патрэбныя канкрэтныя мэты і тэрміны; дэлегаты пагадзіліся з тым, што на працягу года павінен быць падрыхтаваны агульнанацыянальны план дзеянняў у гэтым кірунку.
Пры гэтым Ангела Меркель згадала і аб тым, што імігранты, якія адмаўляюцца наведваць заняткі па інтэграцыі, будуць падвяргацца пакаранню з боку дзяржавы.
Праўда, з ідэямі канцлера пагадзіліся не ўсе.
Так, Кенан Колат, старшыня арганізацыі «Турэцкая абшчына ў Германіі», ацаніў выступленне кіраўніка ўрада як «усяго толькі маналог». А мэр Берліна Клаўс Воверайт паскардзіўся на тое, што Меркель не казала пра «фінансаванне гарадскога развіцця, так важнага для інтэграцыі».
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары