Улада55

«Інтэрфакс»: Беларусь і Расія на парозе новай нафтавай вайны

Агенцтва прагназуе прыпыненне паставак нафты у Беларусь і нават прыпыненне транзіту нафты.

Сітуацыя дазваляе «прагназаваць чарговае абвастрэнне двухбаковых [беларуска-расейскі’] адносінаў на пачатку наступнага года, што можа выклікаць часовае прыпыненне паставак нафты у Беларусь з РФ і нават прыпыненне транзіту расійскай нафты па тэрыторыі рэспублікі», піша «Інтэрфакс-Захад».

Рэч у тым, што тэрмін дзеяння падпісанага 27 студзеня 2010 года міжурадавага беларуска-расійскага пратаколу аб гандлі нафтай сканчаецца 31 снежня гэтага года. І бакі не дасягнулі прагрэсу ў перамовах аб яго пралангацыі, канстатуюць аўтары.

На сёння абмяркоўваюцца два варыянты.

Патрабаванні беларускага боку сёлета досыць сціплыя. Мінск хоча пралангаваць механізм 2011 года, але павялічыць квоту бязмытных паставак нафты ў Беларусь з 6,3 млн тон да 6,7 млн тон.

Расійскі бок, у асобе намесніка міністра фінансаў Сяргея Шаталава, публічна прапанаваў замяніць мыты на нафту для Беларусі экспартнымі мытамі на беларускія нафтапрадукты, якія будуць перадавацца ў расійскі бюджэт. Цяпер такія мыты ў Беларусі адсутнічаюць.

Прычым Расія прэтэндуе нават на мыты ад экспарту нафты, здабыванай у Беларусі, а таксама на мыты ад экспарту нафтапрадуктаў з любой іншай нафты, за выняткам венесуэльскай.

У сваю чаргу, «беларускі бок згодны перадаваць у расійскі бюджэт толькі вывазныя мыты ад экспарту нафтапрадуктаў, вырабленых з расійскай нафты», — паінфармаваў суразмоўца.

Разыходжанні між пазіцыямі такія значныя, што прыйсці да кампрамісу да Новага года будзе складана.
Гэта дае падставы думаць, што можа паўтарыцца нафтавая вайна і дайсці да спынення паставак нафты.

Праўда, Беларусь разлічвае на гэты раз мець падстрахоўку ў выглядзе нафты з Венесуэлы і такім чынам уратаваць свае два нафтаперапрацоўчыя заводы ад спынення.

З іншага боку,

сітуацыя пагаршаецца тым, што з 1 студзеня ўвойдзе ў дзеянне ў пробным рэжыме нафтаправод БТС-2 у абыход Беларусі.
Гэта значыць, Расія перастане быць залежнаю ад беларускага транзіту. І можа зусім адмовіцца да транзіту нафты праз Беларусь.

Між тым у 2009 годзе праз сістэму магістральных нафтапровадаў «Дружба» праз Беларусь прапампавалі амаль 80 млн тон нафты. Гэта было адной з важных крыніц даходу нацыянальнага бюджэту.

Агенцыя «Інтэрфакс» часта атрымлівае звесткі з крыніц у Адміністрацыі прэзідэнта і спецслужбах. У часы папярэдніх энергетычных войнаў з Расіяй яна давала больш аператыўную і вычарпальную інфармацыю, чым іншае лукашэнкаўскае агенцтва БелТА.

Суразмоўца «Інтэрфакса» мяркуе, што «перамовы па транзітных тарыфах будуць цяжкімі і працяглымі і наўрад ці завершацца да канца года. У гэтай сувязі Беларусь і Расія могуць ўступіць у 2011 год, не маючы прававых умоў пастаўкі нафты ў Беларусь і яе транспартавання па тэрыторыі рэспублікі».

Крыніца на версе ўлады мяркуе, что рашэнне праблемы ўрэшце будзе вынесена на найвышэйшы ўзровень.

Каментары5

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Настаўніца рускай мовы з Ліды падрыхтавала ўжо 16 стобальнікаў на ЦЭ5

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

Расійскі аналаг Starlink страціў адзін са сваіх спадарожнікаў2

У Мінску з'явіцца шарбет са смакам напою «Сняжок»1

Беларускім юрасобам дазволілі разлічвацца токенамі1

У Беларусі запускаюць першы завод з поўным цыклам вытворчасці віскі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць