Улада44

Кандыдаты пачынаюць агітацыю

На тое, каб пераканаць выбарцаў, у іх ёсць роўна месяц — да 19 снежня, калі адбудзецца галасаванне.

Ад сёньняшняга дня кандыдаты на выбарах прэзыдэнта пачынаюць агітацыю. На тое, каб пераканаць выбарцаў, у іх ёсьць роўна месяц — да 19 сьнежня, калі адбудзецца галасаваньне. Усяго ў выбарах прымае ўдзел 10 кандыдатаў, уключна зь дзейным кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам.

Выбарчы штаб кандыдата ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука ўжо падрыхтаваў і перадаў аркушы на рэзэрваваньне заяў на сустрэчы з выбарцамі. Адначасова актывісты штабу зьвярнуліся ў банк з заяўкай на адкрыцьцё рахунку для перадвыбарчых ахвяраваньняў і ў друкарні — з замовамі на публікацыю загадзя падрыхтаваных улётак.

Сам спадар Раманчук у бліжэйшую суботу ідзе рабіць запіс на радыё, а ў панядзелак у яго будуць першыя перадвыбарчыя сустрэчы ў рэгіёнах.

Перадвыбарчы тур Раманчука называецца «Мільён поціскаў рук»:

«Мы пачынаем зь Берасьцейшчыны, зь мяжы з Захадам, і будзем вось такой „стрэлкай“ ехаць наверх, на поўнач, у Віцебскую вобласьць, да Верхнядзьвінска. Гэта будзе такая сымбалічная стрэлка, якая будзе паказваць, што мы зьбіраемся рабіць у нашай краіне, а мы хочам перш за ўсё зьліквідаваць усе межы, каб Захад прыйшоў да Беларусі. Гэта такі сымбаль. Будзем наведваць ня толькі ўсе абласныя цэнтры, але ўсе гарады, у якіх пражывае больш за 50 тысяч людзей, каб максымальна актыўна выкарыстоўваць кожны дзень».

Алесь Міхалевіч гэтымі днямі ў першую чаргу вырашае арганізацыйныя праблемы:

«Я зараз займаюся пэўнымі тэхнічнымі пытаньнямі, друк матэрыялаў, адладжваньне сеткі іх распаўсюду, і гэтым зьбіраюся займацца бліжэйшым часам. Спадзяюся, што хутка зьявяцца агітацыйныя тумбы для выбарчай інфармацыі, якія я змагу абвесіць сваімі плякатамі. Плюс да гэтага я перакройваю свой выбарчы графік, таму што сёньня было сказана, калі запіс на тэлебачаньні, калі дэбаты. Адпаведна гэтыя дні выпадаюць з маіх паездак па рэгіёнах».

Першая паездка ў рэгіёны ў Алеся Міхалевіча чакаецца ў панядзелак ці аўторак.

Кандыдат ад БНФ Рыгор Кастусёў у першую чаргу зьбіраецца ўзгадніць пляны выбарчай кампаніі з аднапартыйцамі: у пятніцу пройдзе паседжаньне Ўправы, у суботу — Сойму Партыі БНФ.

«У нас ужо ўзоры плякатаў і ўлётак распрацаваныя. Мая ж задача як найбольш, максымальна арганізаваць сустрэчы з жыхарамі розных гарадоў, населеных пунктаў нашай краіны. Сустрэчы, сустрэчы, яшчэ раз сустрэчы».

Рыгор Кастусёў кажа, што ён зацікаўлены ў тым, каб сустракацца з выбаршчыкамі і разам зь іншымі кандыдатамі, у тым ліку і Аляксандрам Лукашэнкам.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць